Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Сардэчна запрашаем у Беларусь? Пра што АНТ змаўчаў у сюжэце пра бязвіз
З пачатку года ў Беларусь уехала ў два разы менш еўрапейскіх гасцей, чым год таму, высветліла каманда Weekly Top Fake.
У навінах на тэлеканале АНТ распавялі пра колькасць замежнікаў, якія прыязджаюць у Беларусь па бязвізе. Сюжэт выйшаў 29 студзеня пад загалоўкам «Сардэчна запрашаем у Беларусь».
«Беларусь адкрыта для гасцей. З пачатку года нашу краіну па бязвізе наведалі больш за 15 тысяч грамадзян Еўразвязу. Больш за ўсё было літоўцаў — больш за 8,5 тысячы. Усяго ж з пачатку дзеяння бязвізу ў госці да нас па спрошчанай сістэме прыехалі больш за 800 тысяч замежнікаў», — гаворыцца ў сюжэце.
Такія лічбы сапраўды апублікаваў Дзяржпамежкамітэт РБ. Аднак АНТ змаўчала пра тое, што ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года грамадзян Літвы прыехала ў Беларусь амаль утрая менш, грамадзян і неграмадзян Латвіі — у паўтара разу, палякаў — на 10% менш.
З пачатку года ў Беларусь уехала ў два разы менш еўрапейскіх гасцей, чым год таму, высветліла каманда Weekly Top Fake.