Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
На Брандэнбургскай браме з'явілася савецкая сімволіка — праўда ці фэйк?
Мы не знайшлі такую навіну ў нямецкамоўных СМІ і звярнуліся ў паліцыю Берліна.
Праўладныя беларускія медыі паведамілі, што на нацыянальным сімвале Нямеччыны і самай вядомай славутасці Берліна — Брандэнбургскай браме — у ноч на 8 траўня з'явіліся серп і молат на чырвоным фоне. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці праўда гэта.
Пост пра з'яўленне савецкай сімволікі на Брандэнбургскай браме 8 траўня 2024 года апублікаваў тэлеграм-канал «Менская праўда». Тэкст суправадзілі фотаздымкамі і відэа, на якіх бачная славутасць, падсветленая чырвоным колерам, з сярпом і молатам на калонах.
Мы не знайшлі такую навіну ў нямецкамоўных СМІ і звярнуліся ў паліцыю Берліна.
«Паводле ацэнкі ўсёй інфармацыі, якая маецца ў распараджэнні берлінскай паліцыі, відэа і фотаздымкі меркаванай праекцыі на Брандэнбургскай браме, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках, з'яўляюцца аптычнай/графічнай падробкай», — адказалі нам.