Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
«Не застаецца грошай на прадукты». СТБ узрост біржавой цаны на электраэнергію выдала за падвышэнне тарыфаў у Латвіі
Рахункі ж выраслі з-за ўзросту спажывання энергіі ў халады.
На тэлеканале СТБ заявілі, што гэтай зімой электраэнергія ў Латвіі падаражэла на 83% і пасля аплаты камунальных паслуг жыхарам краіны нібыта бракуе грошай нават на прадукты. Каманда Weekly Top Fake высветліла, што за падвышэнне тарыфаў для насельніцтва выдалі ўзрост біржавой цаны, фіксаваныя расцэнкі для большасці спажыўцоў не змяніліся, а рахункі выраслі перадусім з-за большага спажывання электраэнергіі ў халады.
Кантэкст:Рэальная сярэдняя зарплата ў Латвіі за 2025 год вырасла на 6,3%. Пасля вылічэння падаткаў жыхары краіны ў сярэднім атрымліваюць больш €1300 — гэта прыкладна ўдвая больш, чым у Беларусі.
У выпуску навін «24 гадзіны» на СТБ 5 сакавіка 2026 года распавялі, што «жыхарам Латвіі даводзіцца развязваць няпростае пытанне — як выжыць пасля аплаты камуналкі».
«Цяперашняй зімой цана на электраэнергію ў балтыйскай рэспубліцы вырасла на 83%. Пасля такіх выдаткаў не застаецца грошай элементарна на прадукты. Гэта прызналі нават у кампаніі Latvenergo, якая зʼяўляецца галоўным дастаўнікам электраэнергіі ў краіне. Там пагадзіліся, што такое падвышэнне паўплывала як на бюджэты грамадзянаў, гэтак і на выдаткі прадпрыемстваў. Толькі дапамагчы нічым не могуць, заявіўшы, што вінавата ўва ўсім надворʼе, тэхнічны стан усёй энергасістэмы і тарыфы на газ», — паведаміла вядоўца.
У Latvenergo сапраўды заявілі, што гэтай зімой цана на электраэнергію была прыкладна на 83% вышэйшая за звычайную і складала каля 15 еўрацэнтаў за кілават-гадзіну. Аднак гаворка ішла пра біржавую цану. Фіксаваныя тарыфы для насельніцтва, якімі карыстаюцца каля трох чвэрцяў спажыўцоў, пачынаюцца ад 16 еўрацэнтаў за кілават-гадзіну і ў параўнанні з мінулай зімой не змяніліся.
Рахункі выраслі не з-за падвышэння тарыфаў, а таму, што ў халоднае надворʼе жыхары Латвіі актыўней спажывалі электраэнергію — на 15%. Для часткі спажыўцоў з 1 студзеня таксама ўвялі плату за размеркаванне — адзін са складнікаў тарыфу на электрычнасць. Аднак гэта сума фіксаваная і павялічвае штомесячны рахунак толькі прыкладна на €1–3.
Вам гэта нічога не будзе каштаваць!1,5% вашых падаткаў у Польшчы падтрымаюць працу БРЦ
Пры падачы падатковай дэкларацыі PIT у Польшчы вы можаце 1,5% ад выплачаных падаткаў накіраваць любой некамерцыйнай арганізацыі. У тым ліку, гэтымі 1,5% вы можаце падтрымаць работу Беларускага расследавальніцкага цэнтру.
Пры афармленні PIT трэба пазначыць рэквізіты БРЦ у раздзеле «1,5% podatku dla OPP». Нашыя дадзеныя для ўнясення ў дэкларацыю: