Антыфэйк / фактчэк

Сёння

Сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў жалезны трон з «Гульні тронаў» за $1,5 млн? «Наша Ніва» праверыла

Журналісты «Нашай Нівы» знайшлі арыгінальны сюжэт пра аўкцыён.

Партнёрскі матэрыял
Ягор Кулеба, сын украінскага палітыка, купіў на аўкцыёне жалезны трон з серыялу «Гульня тронаў» амаль за $1,5 млн, напісалі аўтары тэлеграм-каналу «ЖС Premium». Да посту дадалі відэа, якое мелася пацвердзіць гэтую інфармацыю. Але на справе дапамагло журналістам «Нашай Нівы» развянчаць фэйк.

Пра дарагую пакупку 18-гадовага сына Дзмітрыя Кулебы Ягора — жалезны трон з серыялу «Гульня тронаў» па матывах фэнтэзі Джорджа Марціна «Песня лёду і полымя» — «ЖС Premium» напісаў 3 снежня 2024 года.

«Па-першае, навошта ён яму патрэбны, а, па-другое, дзе сціплы 18-гадовы хлапчук узяў на куплю 1,5 млн долараў?» — запыталіся аўтары тэлеграм-каналу.

У пацверджанне да посту прымацавалі відэа — урывак з праграмы на тэхаскім тэлеканале Kens5. У ім ідзе гаворка пра аўкцыён, на якім трон быў лотам. Унізе на відэа бачны допіс «Дзе сын былога міністра замежных спраў Украіны ўзяў 1,5 млн долараў на “Жалезны трон”?», а на 12 секундзе на экране з’яўляюцца фотаздымкі бацькі і сына Кулебаў. 

Гэтую інфармацыю з «ЖС Premium» у той жа дзень перапосціў у свой тэлеграм-канал «Галоўны. Тур» палітычны аглядальнік АНТ Ігар Тур. 

Дзмітрый Кулеба — гэта былы міністр замежных спраў, а не ўнутраных, як напісалі «ЖС Premium». 

Журналісты «Нашай Нівы» знайшлі арыгінальны сюжэт пра аўкцыён. У ім няма ані плашкі са згадкай Украіны і Кулебы, ані фотаздымкаў. Вядоўцы распавядаюць, што за лот змагаліся некалькі фанатаў «Гульні тронаў».

Поўнапамерную копію трона з серыялу, зробленую з пластыка, у кастрычніку прадалі на аўкцыёне ў Даласе. Буйныя медыі пісалі пра аўкцыён, але імя пакупніка не згадвалі.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі