Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Беларусь абышла Польшчу? Правяраем рэйтынгі турызму
Літву і Латвію вядоўца Вікторыя Кірычэнка зусім выключыла са спісу.
Мяркуючы па рэйтынгах, Беларусь больш прывабная для турыстаў, чым Польшча, Літва і Латвія, пахвалілася вядоўца Вікторыя Кірычэнка. Каманда Weekly Top Fake высветліла, на якім месцы насамрэч знаходзіцца наша краіна.
Пра польскі адсталы турызм і квітнеючы бандытызм вядоўца праграмы «Асцярожна, правакатары» на Вечаровым палітычным канале ў ютубе агенцтва «Менск-Навіны» Вікторыя Кірычэнка распавяла 20 траўня 2025 года. Яна запрасіла суседзяў наведаць Беларусь.
«Грэх не прыехаць у краіну, якая ўвайшла ў топ-50 краін свету. Па сваёй прывабнасці яна абышла Польшчу, што нядзіўна. А Літвы і Латвіі там і ўвогуле не знайсці», — заявіла вядоўца.
Напэўна, Вікторыя Кірычэнка мела на ўвазе рэйтынг Сусветнай турысцкай арганізацыі ААН. Яго склалі, грунтуючыся на колькасці турыстаў, якія наведалі краіну ў 2021 годзе. У ім Беларусь займае 48 месца — з 3,6 млн замежнікаў. Польшчу наша краіна не апярэдзіла: суседзі — на другім месцы. Літва і Латвія таксама ёсць у рэйтынгу: першая заняла 60 месца, другая — 52-е.
У Рэйтынгу гасцінных краін у 2022 годзе Беларусь размясцілася на 47 радку. Літва, Латвія і Польшча — на 46-м. У апошнім рэйтынгу — за 2025 год — Беларусь апусцілася на 53 радок, а краіны-суседкі зноў апынуліся радком вышэй.