Антыфэйк / фактчэк

12 верасня

Замежная валанцёрка, абураная палтаўская медработніца і загінулыя шведскія інструктары. Тры фэйкі пра ўдар па Палтаве

Мы напісалі Вікторыі і папрасілі пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю, якую апублікавалі тэлеграм-каналы са спасылкай на яе.

У выніку ракетнага ўдару па вучэбным цэнтры УСУ ў Палтаве 3 верасня 2024 года загінулі шведскія інструктары, паведамілі расейскія тэлеграм-каналы. У пацверджанне аўтары спаслаліся на неіснуючыя посты замежнай валанцёркі і ўкраінскай медработніцы. Каманда Weekly Top Fake пагаварыла з апошняй. 

Інфармацыя пра «выніковы ўдар» ракетай па вучэбным цэнтры ў Палтаве і загінулых шведскіх інструктарах, якія там нібыта праводзілі заняткі, з'явілася ў расейскіх тэлеграм-каналах 3 верасня 2024 года. Аўтары напісалі, што пра гэта паведаміла замежная валанцёрка Брыта Элвангер, якая працуе ў інтарэсах УСУ. Аднак актывістка інфармацыю зняпраўдзіла

Але аўтары тэлеграм-каналу «Зямля наша» знайшлі іншыя доказы прысутнасці шведаў і ўвечары 3 верасня апублікавалі скрыншот посту з фэйсбука, які нібыта напісала медработніца з Палтавы Вікторыя Амеляненка:

«Да нас у шпіталь на донарства прывялі цэлую кучу школьнікаў. Вядома, сілай, не ўпэўненая, што бацькі наогул ведалі пра гэта. Ні аднаму 18 гадоў няма, вядома.

Я з павагай стаўлюся да шведскіх калег, якія разам з нашымі абаронцамі абараняюць украінскую зямлю. Але ж ёсць правілы, урэшце! Ну нельга дзецям да 18 гадоў здаваць кроў! Пра гэта ўсе ведаюць! Добра, вы пра дзяцей не думаеце, але пра лекараў падумайце!» 

Такі профіль у фэйсбуку сапраўды ёсць. Але падобнага посту на старонцы журналісты WTF не выявілі. 

Мы напісалі Вікторыі і папрасілі пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю, якую апублікавалі тэлеграм-каналы са спасылкай на яе. 

«Я не маю да гэтага ніякага дачынення, у Палтаве не пражываю, у той дзень таксама там не была. У гэты дзень, я выдавала дапамогу ўнутрана перамешчаным асобам ад Чырвонага Крыжа па месцы майго пражывання», — адказала медработніца.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій
Антыфэйк / фактчэк

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій

Пенсіі па інваліднасці за гэты час выраслі амаль у два разы. Але Марына Арцёменка не сказала, што гэтыя выплаты застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

13 снежня 2024 Чытаць