Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Бюджэт без прыбыткаў? Азаронак удвая перабольшыў залежнасць Украіны ад заходняга фінансавання
Краіна праз вайну сапраўды жыве з дэфіцытам, але вялікую частку выдаткаў пакрывае ўласнымі прыбыткамі.
Украіна ўпершыню ў гісторыі прыняла цалкам датацыйны дзяржбюджэт, падзяліўся інфармацыяй Рыгор Азаронак у праграме «Азаронак. Наўпрост». Каманда Weekly Top Fake высветліла, што ён не мае рацыю больш чым напалову.
Што Украіна апынулася на 100% у закладзе ў Захаду, Рыгор Азаронак распавёў 23 кастрычніка 2025 года:
«Украіна цяпер прыняла бюджэт. Гэта ўпершыню ў гісторыі бюджэт, які цалкам датацыйны. Цалкам. У іх няма прыбытковага артыкула зусім!»
Бюджэт Украіны на 2026 сапраўды прадугледжвае буйныя вонкавыя фінансавыя ўліванні для пакрыцця выдаткаў. Дэфіцыт закладзены ў суме 2 трлн 79 млрд грывень ці $41,5 млрд. Пры гэтым усе выдаткі бюджэту складаюць амаль 5 трлн грывень. Больш паловы гэтай сумы пакрыюць за кошт уласных прыбыткаў. Чакаецца, што яны будуць амаль на адну пятую вышэй, чым у 2025-м.
Выдаткі Украіны значна перавышаюць прыбыткі з пачатку вайны. 40-50% патрэбных выдаткаў не могуць быць пакрыты прыбыткамі краіны — галоўным чынам праз вялікія выдаткі на абарону. У праекце бюджэту на 2026 год на яе прадугледжана каля 3 трлн грывень.
Вайна б'е па бюджэце не толькі вайсковымі выдаткамі. Амаль 20% тэрыторыі краіны заняла Расея. Баявыя дзеянні замінаюць прыбіраць ураджай, прыносяць дадатковыя сацыяльныя і іншыя выдаткі.