Антыфэйк / фактчэк 25 лютага 2025

«Дадзеныя нямецкай прэсы». Васкрасенскі прыдумаў факт пра колькасць украінак, уцягнутых у прастытуцыю ў Берліне

Die Welt ў 2024 годзе апублікаваў матэрыял пра нямецкую секс-індустрыю.

У адным толькі Берліне ў секс-індустрыю ўцягнутыя 200 тысяч украінак, заявіў палітолаг Юрый Васкрасенскі ў эфіры АНТ, спаслаўшыся на выданне Die Welt. Каманда Weekly Top Fake высветліла, што пісала нямецкая газета, а чаго не.

Палітолаг Юрый Васкрасенскі ў ток-шоу «Аб'ектыўна» на тэлеканале АНТ 12 лютага 2025 года абвінаваціў Украіну ў тым, што, абараняючыся ад ваеннай агрэсіі, яна штурхае сваіх жанчын на панэль:

«Тое, што цяпер яны робяць са сваім народам, — забіваюць мужчын, жанчын у бардэлі ўсе перавозяць. Гэта ніякія не прапагандысцкія штампы. Ёсць у нас, дапусцім, паважанае, у двукоссях, нямецкае выданне Die Welt. Яно сказала, што ў Берліне працуе 400 тысяч жанчын лёгкіх паводзінаў, з іх 200 тысяч — украінкі. Гэта толькі ў Берліне! Гэта я прыводжу звесткі нямецкай прэсы». 

Die Welt ў 2024 годзе апублікаваў матэрыял пра нямецкую секс-індустрыю. Працаўніца сацыяльных службаў у інтэрв'ю выданню распавяла, што, паводле яе ацэнак, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў Берліне сярод жанчын, уцягнутых у прастытуцыю, стала больш украінак. 

«Раней украінскія жанчыны былі мала прадстаўлены ў гэтым асяроддзі. Большасць жанчын, з якімі мы працуем у Берліне, на самой справе прыязджаюць з Усходняй Еўропы: Балгарыі, Румыніі і Вугоршчыны, а цяпер і з Украіны. У публічных дамах цяпер, я б сказала, іх каля 50 адсоткаў. Праз вайну сюды прыехала шмат вельмі маладых жанчын», — напісана ў матэрыяле.

Сярод прычын суразмоўніца называе няведанне жанчынамі сваіх правоў і выкарыстанне іх уразлівага становішча мужчынамі. Аднак у матэрыяле не згадваецца колькасць прастытуяваных жанчын. 

Ацэнка ў 400 тысяч колькасці жанчын, уцягнутых у прастытуцыю, усё ж сустракаецца ў нямецкай прэсе. У студзені 2024 года пра гэта пісалі ў Die Tagesschau. Праўда, там гаворка пра ўсю Нямеччыну, а не пра Берлін. І гэта арыенціровачная колькасць. 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
«Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Антыфэйк / фактчэк «Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Вядоўца Ала Грыгарчук заявіла, што новы прэм’ер Вугоршчыны нядаўна прапанаваў Віктару Орбану ўзначаліць Еўракамісію.
11 мая 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць