Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Журналіст Горын «пасяліў» Алену Зяленскую ў неіснуючую гасцініцу
Гэтая ж інфармацыя з'явілася і ў расейскіх медыях.
Алену Зяленскую, жонку прэзідэнта Украіны, падчас візіту ў ААЭ здзекліва пасялілі ў гатэль «Масква», распавёў журналіст Яўген Горын у эфіры ютуб-канала «СБ ТБ». Каманда Weekly Top Fake высветліла, што ў гэтай гісторыі ёсць геаграфічная нестыкоўка.
Уладзімір Зяленскі з жонкай Аленай 16 і 17 лютага 2025 года наведалі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, дзе прэзідэнт Украіны сустрэўся з іх лідарам і падпісаў пагадненне, якое спрашчае продаж украінскіх тавараў у ААЭ. Журналіст Яўген Горын у эфіры «СБ ТБ» 20 лютага раскрыў некаторыя падрабязнасці візіту:
«Зяленскі з жонкай паляцелі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і там, прынамсі жонку, вось так вось здзекліва пасялілі ў гасцініцы "Масква"».
У інстаграме Алены Зяленскай няма посту з фотаздымкамі з гатэля «Масква», але можна выказаць здагадку, што выява, паказаная расейскімі медыямі, была апублікаваная ў сторыз, якія знікаюць праз 24 гадзіны.
Каманда WTFзнайшла ідэнтычнае фота на сайце гатэля «Масква» і высветліла, што ён знаходзіцца ў Дубаі. Сустрэча Зяленскага з прэзідэнтам ААЭ праходзіла ў Абу-Дабі. Пра гэта мы распавядалі ў развянчанні яшчэ аднаго фэйка пра гэтую паездку ўкраінскага прэзідэнта. У Абу-Дабі няма гасцініцы з назвай «Масква».