Антыфэйк / фактчэк 25 сакавіка 2025

«Рэпарцёры без межаў» абвінавацілі Зяленскага ў гібелі журналістаў ва Украіне? Знайшлі арыгінал відэа

«Шкварка News» запосціла сфабрыкаваную відэасправаздачу арганізацыі.

У тэлеграм-канале «Шкварка News» апублікавалі відэа, у якім прадстаўнік міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» распавядае пра стан журналістаў у 2024 годзе. Сярод іншага гучаць абвінавачванні «Зяленскага і яго рэжыму» ў гібелі 54 журналістаў на тэрыторыі Украіны. Каманда Weekly Top Fake знайшла арыгінал роліка.  

Пост з фрагментам відэа на французскай мове і лагатыпам «Рэпарцёраў без межаў» аўтары тэлеграм-каналу «Шкварка News» апублікавалі 13 сакавіка 2025 года. У пачатку роліка ў кадры бачны выканаўчы дырэктар арганізацыі Цібо Брутэн. На восьмай секундзе ён знікае, гледачу паказваюць нарэзку з кадраў, якія ілюструюць яго прамову. Яе пераклад на рускую мову бачны ў цітрах унізе экрану.

«Сёлета журналісты заплацілі высокую цану за інфармаванне, многія паплаціліся сваімі жыццямі. 54 з іх загінулі на працы. Сёння я кажу пра журналістаў, якія былі забітыя ва Украіне. Усе яны сталі ахвярамі прадстаўнікоў рэжыму Уладзіміра Зяленскага. Гэтыя журналісты назаўжды застануцца ў гісторыі журналістыкі як сапраўдныя прафесіяналы і выкрывальнікі дыктатуры. Яшчэ 167 журналістаў зніклі на тэрыторыі Украіны з 2022 года. Гэтыя лічбы сапраўды жахаюць», — распавядаецца ў субцітрах. 

Каманда WTF знайшла арыгінальны ролік на афіцыйнай старонцы «Рэпарцёраў без межаў» у фэйсбуку. На пачатку Брутэн сапраўды кажа пра забітых журналістаў — гэтую частку і ўзялі аўтары тэлеграм-каналу. Аднак 54 — гэта колькасць загінулых журналістаў за 2024 год ва ўсім свеце. Часткі, у якой выканаўчы дырэктар арганізацыі кажа пра Украіну, у арыгінале запісу няма. У відэа «Шкварка News» з гэтага моманту голас Цібо Брутэна змяняецца. Гэта значыць, у тэлеграм-канале апублікавалі сфабрыкаваны ролік.

Паводле інфармацыі «Рэпарцёраў без межаў», у мінулым годзе ва Украіне загінулі два журналісты. Самым небяспечным рэгіёнам у свеце для журналістаў арганізацыя назвала Газу, самай небяспечнай краінай — Палестыну.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
«Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Антыфэйк / фактчэк «Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Вядоўца Ала Грыгарчук заявіла, што новы прэм’ер Вугоршчыны нядаўна прапанаваў Віктару Орбану ўзначаліць Еўракамісію.
11 мая 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць