Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ) далучыўся да Глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў (GIJN), стаўшы першым беларускім медыя сябрам арганізацыі. Раней сёлета мы сталі сябрамі Цэнтру па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP), таксама першымі з беларускіх медыяў, хто стаў выкарыстоўваць ў працы расследавальніцкія і фактчэкінгавыя стандарты OCCRP

Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ) далучыўся да Глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў (GIJN), стаўшы першым беларускім медыя сябрам арганізацыі. Раней сёлета мы сталі сябрамі Цэнтру па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP), таксама першымі з беларускіх медыяў, хто стаў выкарыстоўваць ў працы расследавальніцкія і фактчэкінгавыя стандарты OCCRP.

Пасля публікацыі нашых расследаванняў Эстонія заблакавала схему абыходу санкцый аб'ёмам у 500 млн долараў, а ўлады Вялікай Брытаніі замарозілі лонданскую маёмасць Саіда Гуцырыева, сына лукашэнкаўскага «гаманца» Міхаіла Гуцырыева, коштам 200 млн долараў. Пасля яшчэ аднаго матэрыялу БРЦ 26 еўрадэпутатаў заклікалі да санкцый супраць Кацярыны Смушковіч, дачкі алігарха Мікалая Верабʼя.

Мы далучыліся да GIJN разам з 8 новымі чальцамі з розных краін, у тым ліку ЗША, Францыі, Швейцарыі, Балгарыі і іншых. Гэта адбылося пасля аднагалоснага рашэння Рады дырэктараў GIJN 5 снежня. Новыя чальцы былі выбраныя з лонг-ліста, які складаўся з 61 прэтэндэнта і шорт-ліста з 20 фіналістаў.

«Гэтыя медыі і калектывы ўражваюць, яны адданыя прынцыпам сапраўднай журналістыкі», – адзначыў выканаўчы дырэктар GIJN Дэвід Э. Каплан. «Калі вас хвалюе стан сусветных СМІ, проста азнаёмцеся з бясстрашнай творчасцю гэтых людзей».

Станіслаў Івашкевіч, кіраўнік БРЦ, заявіў: «Нашае сяброўства ў GIJN адкрывае новыя магчымасці для ўсёй беларускай медыясупольнасці. Наш ганаровы абавязак – максімальна павялічыць свой уклад у супрацоўніцтва паміж міжнароднымі і беларускімі СМІ, актывізуючы ўзаемавыгадны абмен рэгіянальным досведам і перадавымі сусветнымі расследавальніцкімі практыкамі».

Іншыя Навіны