09 снежня, у Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй, Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ) расказвае пра свае дасягненні ў 2022 г. З пачатку года журналісты-расследавальнікі БРЦ выявілі карупцыйныя схемы на суму 1 млрд долараў у Беларусі і за яе межамі. Тэмы шырока варʼіруюцца: ад замежных ценявых аперацый карумпаваных бізнесменаў, блізкіх да Лукашэнкі, братоў Карычаў і Мікалая Верабʼя да расследавання бізнесу Ірыны Абельскай – былой палюбоўніцы Лукашэнкі і маці яго малодшага сына.
Некаторыя фігуранты расследаванняў ужо сутыкнуліся з наступствамі. Так, пасля расследавання BIC/Guardian улады Вялікай Брытаніі замарозілі лонданскую маёмасць Саіда Гуцэрыева, сына лукашэнкаўскага «гаманца» Міхаіла Гуцэрыева, на суму $200 млн. 26 еўрадэпутатаў заклікалі да санкцый супраць дачкі алігарха Мікалая Верабʼя Кацярыны Смушковіч, пасля нашага сумеснага расследавання з аўстрыйскім выданнем «Dossier». А схема ўхілення ад сектаральных санкцый на $500 млн была спынена пасля сумеснага расследавання BIC з Delfi Eesti.
Кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч кажа:
«Мы рады бачыць, што нашыя расследаванні наносяць моцны ўдар па даходах карупцыянераў і ставяць пад пагрозу іх дабрабыт. Падобна на тое, што беларускія ўлады бачаць пагрозу ў нашай працы, інакш цяжка будзе растлумачыць, чаму ўвесь наш кантэнт у гэтым годзе быў прызнаны «экстрэмісцкім», а сайт заблакаваны ў Беларусі. Мы ўспрынялі гэта як матывацыю для паляпшэння нашай працы ў наступным годзе, таму мы запускаем краўдфандынгавую кампанію, каб павялічыць наш бюджэт на дадатковыя расследаванні і іншы кантэнт».
Раней на гэтым тыдні БРЦ пачаў краўдфандынгавую ініцыятыву, прапаноўваючы тры варыянты ахвяраванняў: праз Patreon, крыптавалюты і з карты на карту (апошні варыянт толькі для тых, хто не ў Беларусі). У бліжэйшыя месяцы БРЦ дадасць кнопкі падтрымкі ў сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках: Youtube і Facebook.
Іншыя Навіны
Навіны
«Беларускае кіно ёсць, але яго няма». Лаўранюк і Гаўрылюк у гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагутарыў са стваральнікам фестывалю «Бульбамуві» Янушам Гаўрылюком і экс-каардынатарам нацыянальнага конкурсу кінафестывалю «Лістапад» Мікалаем...
Навіны
Былы міністр лясной гаспадаркі, якога зімой асудзілі на 7,5 года калоніі за хабар, кіруе лесапаляўнічай гаспадаркай
Экс-міністра прысудзілі да 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і пазбавілі права займаць кіруючыя пасады на 5 гадоў.
Навіны
«Цудоўнае абаянне брыдоты». Пукст у гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагаварыў з Сяргеем Пукстам пра багаты горад Варшаву, карамельны Менск без інвалідаў, абаяльнага Георгія Дабро і месца артыста на музычнай паліцы.