Кіраўнік міністэрства спорту Сяргей Кавальчук прапанаваў Лукашэнку новую сістэму заахвочванняў і пакаранняў для беларускіх спартсменаў.

Кіраўнік міністэрства спорту Сяргей Кавальчук прапанаваў Лукашэнку новую сістэму заахвочванняў і пакаранняў для беларускіх спартсменаў.

Сяргей Кавальчук. Крыніца: «Зеркало»

Міністр лічыць, што прымаць адпаведныя рашэнні павінны спецыяльныя камісіі, каб «ніхто не аказаўся пакрыўджаным» і «усе дастойна атрымлівалі ўзнагароду ў адпаведнасці з тымі вынікамі, якія паказваюць». Пры гэтым спартсменам, якія не паказваюць вынікаў «сусветнага ўзроўню», прыйдзецца «шукаць працу ў іншым месцы» і «займацца іншымі відамі дзейнасці».

Сістэму Лукашэнка пакуль яшчэ не ўхваліў, але рэпрэсіі да спартсменаў прымаюцца ўжо зараз. 15 снежня стала вядома аб затрыманні лёгкаатлеткі і прызёра Алімпійскіх Гульняў Надзеі Астапчук. Яна адкрыта асуджала рэжым Лукашэнкі і вайну ва Украіне.

Жорсткія меры ў адносінах да непажаданых спартсменаў улады ўжывалі і раней. Мы расказвалі пра іх у спецыяльным рэпартажы Мікіты Мелказёрава. У прыватнасці, сваю гісторыю расказаў лёгкаатлет і прызёр Алімпійскіх Гульняў Андрэй Краўчанка. Па ягоных словах, стаўленне да спартовых чыноўнікаў Беларусі ў яго змянілася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, калі яго фактычна цалкам выключылі з беларускага спорту. Яшчэ ў інтэрв'ю «Настоящему времени» у лютым 2021 года ён казаў: «Трэнавацца я не магу зараз у Беларусі, таму што ўмоў для мяне тут ужо няма. Мяне звольнілі адусюль. І ўвогуле пазбавілі, можна сказаць, усяго».

Беларускія ўлады ціснуць на спартоўцаў не толькі з-за іх палітычнай пазіцыі. Так, у 2021 годзе зборную Беларусі пакінула лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская. На Алімпіядзе ў Токіа кіраўніцтва збіралася выставіць яе на спаборніцтвы, да якіх, паводле яе слоў, яна не была гатова. Яна адмовілася і пасля гэтага дзяўчыну паспрабавалі вярнуць у Менск. У Беларусь Ціманоўская так і не вярнулася, летам гэтага года яна атрымала грамадзянства Польшчы.

Іншыя Навіны