Заробак вышэй за сярэдні па краіне – 1861 рубель – прапануюць толькі ў пятай частцы вакансіяў.

У Беларусі на 21 ліпеня адкрыта 5043 вакансіі для лекараў-спецыялістаў, знайшоў БРЦ у базе дзяржаўнай службы занятасці.

Паказнік пераваліў за адзнаку пяць тысяч вакансіяў упершыню як мінімум за шэсць гадоў. У пачатку 2023-га ў службе занятасці налічвалася 4594 вакансіі для лекараў, а год таму – 3863.

Зарплату вышэй за сярэднюю па краіне – 1861 рубель – прапануюць толькі ў пятай частцы вакансіяў. Амаль у палове прапаноў пазначаны заробак да 1300 рублёў. Больш за ўсё лекараў шукаюць у Менску, медустановы сталіцы размясцілі больш за 1600 вакансіяў.

Паводле звестак Белстата, колькасць медыкаў у краіне зніжаецца апошнія тры гады. На канец 2022-га ў краіне працавалі 47999 лекараў. У 2020 годзе – 48 527 чалавек. Тэндэнцыя асабліва прыкметная сярод тэрапеўтаў – іх колькасць летась знізілася да ўзроўню 2016 года (17 605 чалавек).

Раней БРЦ пісаў аб тым, што колькасць больніцаў у Беларусі знізілася да гістарычнага мінімуму. На канец 2022 года ў краіне налічвалася 585 больніцаў. У 1990 годзе ў Беларусі працавалі 874 медустановы.

Іншыя Навіны
У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Навіны У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Завод «Новус Індустры», які належаў літоўскаму мільянеру Сігітасу Паўлаўскасу, гандляваў з кампаніямі ягонага холдынгу VMG Group у 2023—2024 гадах.
19 кастрычніка 2026 Чытаць
«Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Навіны «Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Былы падрадчык шведскага брэнду заявіў, што не пастаўляе прадукцыю на акупаваныя тэрыторыі, але не раскрыў імёнаў новых бенефіцыяраў і заказчыкаў.
13 кастрычніка 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць