Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, Еўразвяз і ЗША ўвялі абмежаванні на пастаўку ў Расею тэхнікі і запчастак для яе. Заходнія гульцы сышлі з рынку. Гэтым скарыстаўся Аляксандр Шакуцін, старшыня рады дырэктараў ААТ «"Амкадор" – кіроўная кампанія холдынгу».
«Амкадор» вырабляе будаўнічыя, лесанарыхтоўчыя, камунальныя і сельскагаспадарчыя машыны. Расследавальнікі БРЦ высветлілі, што, выкарыстоўваючы праграму імпартазамяшчэння, кампанія пастаўляе на расейскі рынак тэхніку, для вытворчасці якой ужываюць імпартныя дэталі. На сайце холдынгу напісана, што гэта кампаненты з Еўропы, Амерыкі і Японіі, у тым ліку якія трапілі пад санкцыі.
Сам Шакуцін таксама знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу. Ён падтрымаў Лукашэнку на выбарах 2020 года і прыняў удзел у яго таемнай інаўгурацыі. Яны разам збіралі бульбу, лёталі ў камандзіроўкі і вясельнае падарожжа бізнесмена, наведвалі цешчу нязменнага кіраўніка Беларусі.
У першай частцы новага расследавання БРЦ раскажа, як беларускае прадпрыемства пастаўляе ў Расею тэхніку з забароненымі дэталямі, выдаючы канчатковы прадукт за беларускі або саюзны, а таксама як запчасткі, вырабленыя заходнімі кампаніямі, трапляюць у цэхі «Амкадора».
Таксама мы прадставім меркаванне Аляксандра Шакуціна – ён даў БРЦ каментар. Свае пытанні мы задалі і заходнім вытворцам, чые камплектуючыя выкарыстоўваюцца ў прадукцыі тэхнікі «Амкадор».
Глядзіце прэмʼеру расследавання на ютуб-канале БРЦ 8 верасня ў 17:30 па Менску і чытайце на нашым сайце ў раздзеле «Расследаванні».
Іншыя Навіны
Факты, каментары
«Амкадор» пад выглядам імпартазамяшчэння збірае ў Расеі тэхніку з санкцыйнымі фінскімі камплектуючымі
На наш запыт з просьбай пракаментаваць наяўнасць на тэхніцы «Амкадор» у Расеі забароненых дэталяў вытворчасці Kesla афіцыйнае прадстаўніцтва кампаніі паведаміла,...
Факты, каментары
Зарабіць на санкцыях. Як беларускі «Амкадор» заваёўвае расейскі рынак дзякуючы абмежаванням ЕЗ і ЗША
На момант публікацыі ў расейскіх рэгіёнах працуюць або будуюцца пяць заводаў «Амкадор».
Факты, каментары
«Шматлікія пасланні з днём нараджэння». БРЦ палічыў віншаванні Лукашэнку ў 2023-м і параўнаў іх колькасць з папярэднімі гадамі
Згодна з афіцыйнай біяграфіяй, Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 года. Аднак каля 10 гадоў таму ён пачаў называць сваёй датай нараджэння 31 жніўня.