26 снежня Менскім гарадскім судом да 2,5 гадоў турмы быў прыгавораны журналіст Іван Мураўёў. Яго затрымалі 29 жніўня 2022 года і асудзілі па арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні)

«Мы ўспрымаем яго асуджэнне ў тым ліку як дробную і беззаконную помсту нам за нашу журналісцкую працу. Наш адказ на праяву рэпрэсій, ціску і беззаконне – гэта далейшае ўзмацненне нашай прафесійнай дзейнасці».

26 снежня Менскім гарадскім судом да 2,5 гадоў турмы быў прыгавораны журналіст Іван Мураўёў. Яго затрымалі 29 жніўня 2022 года і асудзілі па арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, справа на Івана была заведзена пасля выхаду расследавання БРЦ аб «справе артапедаў» і выгадзе, якую атрымала ад яго сяброўка Ліліі Лукашэнка. Іван займаўся здымкай відэа для гэтага матэрыялу.

Іншыя Навіны