Аб узмацненні кантролю за ўвозам драўніны паведаміла мытная служба Літвы

Аб узмацненні кантролю за ўвозам драўніны паведаміла мытная служба Літвы. Паводле ведамства, улады ўсё часцей сталі фіксаваць выпадкі «калі драўніну, вырабленую ў Расеі і Беларусі, або прадукцыю з яе спрабуюць увезці на мытную тэрыторыю Еўразвязу ў абыход абмежавальных мер».

«У мэтах недапушчэння дадзеных злоўжыванняў і з улікам тлумачэнняў Еўракамісіі мытны орган яшчэ больш узмацняе кантроль у пунктах пропуску праз мяжу з Рэспублікай Беларусь і Калінінградскай вобласцю Расейскай Федэрацыі <…маршруты перавозкі тавараў будуць правярацца яшчэ больш старанна, каб пераканацца, што тавары, якія паступаюць на мытную тэрыторыю Еўрапейскага Звязу, сапраўды былі перавезеныя з трэцяй краіны», – гаворыцца ў паведамленні.



Удакладняецца, што размова ў гэтым выпадку ідзе аб драўніне, якая трапіла ў ЕЗ праз Расею або Беларусь, таму што правозіць тавары дрэваапрацоўкі праз гэтыя краіны можна, калі яны выраблены не на іх тэрыторыі.

У прыватнасці, супрацоўнікі службы будуць надаваць асаблівую ўвагу месцу пагрузкі драўніны, спосабам перавозкі тавару, а таксама сачыць за тым, каб тавар не перапрацоўваўся, не захоўваўся і не перагружаўся падчас транспартавання.

«Таксама хочам паведаміць Вам, што супрацоўнікі мытні будуць патрабаваць дакумент, які змяшчае інфармацыю аб вытворцы тавараў і адрасе месца вытворчасці», – дадалі мытнікі.

Калі груз не будзе адпавядаць названым патрабаванням або перавозчыкі не дадуць неабходныя дакументы, прадукты на тэрыторыю ЕЗ не пусцяць.

Раней мы апублікавалі расследаванне аб тым, як улады Беларусі абыходзяць санкцыі і прадаюць драўніну ў ЕЗ праз Кыргызстан і Казахстан.

Іншыя Навіны
У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Навіны У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Завод «Новус Індустры», які належаў літоўскаму мільянеру Сігітасу Паўлаўскасу, гандляваў з кампаніямі ягонага холдынгу VMG Group у 2023—2024 гадах.
19 кастрычніка 2026 Чытаць
«Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Навіны «Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Былы падрадчык шведскага брэнду заявіў, што не пастаўляе прадукцыю на акупаваныя тэрыторыі, але не раскрыў імёнаў новых бенефіцыяраў і заказчыкаў.
13 кастрычніка 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць