Сусветная сетка незалежных журналістаў OCCRP зазнае глабальную атаку – 41 судовы пазоў пададзены супраць нашых калег фігурантамі іх расследаванняў

Сусветная сетка незалежных журналістаў OCCRP зазнае глабальную атаку – 41 судовы пазоў пададзены супраць нашых калег фігурантамі іх расследаванняў.

Гэтыя судовыя пазовы супраць удзелу грамадскасці (SLAPP) ставяць за мэту прымусіць замаўчаць журналістаў.

Улічваючы рост папулярнасці справаў аб SLAPP, OCCRP запускае кампанію «OCCRP SLAPPs Back», каб стварыць уласны фонд прававой абароны.

Фонд OCCRP SLAPPs Back Fund будзе выкарыстоўвацца для барацьбы з гэтымі іскамі, з юрыдычнымі фірмамі, якія прадстаўляюць крымінальных аўтарытэтаў, карумпаваных дзяржаўных чыноўнікаў і бізнесменаў з палітычнымі сувязямі, якія хочуць абмежаваць нашу дзейнасць. У журналістаў павінна быць дастаткова рэсурсаў для барацьбы з SLAPP…» – сказаў заснавальнік і выдавец OCCRP Дру Саліван.

«Алігархі і іншыя асобы, якія падаюць на нас у суд, хочуць схаваць сваю незаконную дзейнасць і прымусіць нас маўчаць, чаго мы не можам зрабіць, таму што працуем у грамадскіх інтарэсах», – сказаў сузаснавальнік OCCRP Пол Раду.

BIC зʼяўляецца чальцом OCCRP. Барацьба з карупцыянерамі і крымінальнымі структурамі ў Беларусі не такая простая, але праўду нельга схаваць і мы працягнем сваю справу, нягледзячы ні на што.

Іншыя Навіны
У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Навіны У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Завод «Новус Індустры», які належаў літоўскаму мільянеру Сігітасу Паўлаўскасу, гандляваў з кампаніямі ягонага холдынгу VMG Group у 2023—2024 гадах.
19 кастрычніка 2026 Чытаць
«Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Навіны «Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Былы падрадчык шведскага брэнду заявіў, што не пастаўляе прадукцыю на акупаваныя тэрыторыі, але не раскрыў імёнаў новых бенефіцыяраў і заказчыкаў.
13 кастрычніка 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць