Навіны

03 жніўня 2023

Новае расследаванне БРЦ. Як уладальніку «Санта Брэмар» Аляксандру Машэнскаму ўдалося сысці ад еўрапейскіх санкцый і пры чым тут Лукашэнка

У новым матэрыяле БРЦ гаворка пойдзе пра беларускага бізнесоўца Аляксандра Машэнскага, якога таксама называюць «рыбным каралём».

У новым матэрыяле БРЦ гаворка пойдзе пра беларускага бізнесоўца Аляксандра Машэнскага, якога таксама называюць «рыбным каралём». Яго асноўныя актывы – кампаніі, якія працуюць пад брэндамі «Санта Брэмар» і «Савушкін прадукт».

Нашае расследаванне паказала, што бізнес Машэнскага не такі чысты, якім ён спрабуе яго прадставіць. Мы знайшлі фірмы ў афшорах, магчымыя маніпуляцыі з падаткамі ў Літве, сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам і ягонай сямʼёй. Акрамя таго, БРЦ высветліў, што бізнесовец купляў дзяржпрадпрыемствы без таргоў і атрымліваў ад беларускіх уладаў прывілеі, якіх няма ў канкурэнтаў.

Падрабязней пра крэдытныя каруселі, афшорны спрут і выгаду ад сяброўства з беларускімі ўладамі – глядзіце на YouTube 4 жніўня ў 6:00 па Менску і чытайце на сайце ў раздзеле «Расследаванні».

Іншыя Навіны