Навіны 12 кастрычніка 2023

Прэмʼера! Зорка БРЦ Сяргей Чалы запускае вечаровае шоу

Выходзіць «Ноч з Чалым» будзе раз на два тыдні. Прэмʼера – ужо на наступным тыдні!

Стаміліся ад негатыўных навінаў? Надакучылі традыцыйныя формы падачы інфармацыі, але хочацца заставацца ў курсе падзеяў у Беларусі? Сяргей Чалы запускае новы праект – вечаровае шоу «Ноч з Чалым». У ім вядомы беларускі эканаміст, аналітык і вядоўца БРЦ лёгка і цікава раскажа пра апошнія навіны палітыкі, эканомікі і сацыяльнай сферы. А таксама абмяркуе найважнейшыя з іх з запрошанымі ў студыю гасцямі.
Сяргей Чалы
Крыніца: БРЦ / Сяргей Чалы

Вайна Расеі супраць Украіны, новыя законы беларускіх уладаў, затрыманні, арышты, звальненні і іншыя рэпрэсіі па палітычных матывах – усё гэта стала штодзённасцю беларусаў. Апытанні паказваюць, што людзі стаміліся ад негатыўных навінаў і сталі радзей цікавіцца імі, выбіраючы лёгкі кантэнт.

Ноч з Чалым
Крыніца: БРЦ

Новае шоу разрадзіць абстаноўку. Сяргей Чалы паразмаўляе з гасцямі і гледачамі праграмы аб сурʼёзных рэчах, але ва ўласцівай яму іранічнай манеры. У шоу можна будзе ўбачыць вядомых беларусаў і экспертаў. «Ноч з Чалым» стане пляцоўкай для здаровых дэбатаў, дзе будуць гучаць не толькі розныя меркаванні пра актуальныя падзеі, але і жывая музыка ў выкананні беларускіх артыстаў.

музыкі
Крыніца: БРЦ

Убачыць шоу можна будзе на Ютуб-канале «Чалы LIVE». Выходзіць «Ноч з Чалым» будзе раз на два тыдні. Прэмʼера – ужо на наступным тыдні!

Іншыя Навіны
У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Навіны У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Завод «Новус Індустры», які належаў літоўскаму мільянеру Сігітасу Паўлаўскасу, гандляваў з кампаніямі ягонага холдынгу VMG Group у 2023—2024 гадах.
19 кастрычніка 2026 Чытаць
«Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Навіны «Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Былы падрадчык шведскага брэнду заявіў, што не пастаўляе прадукцыю на акупаваныя тэрыторыі, але не раскрыў імёнаў новых бенефіцыяраў і заказчыкаў.
13 кастрычніка 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць