Такі тэндар БРЦ знайшоў на партале дзяржаўных закупаў.

Упраўленне капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкаму выдзеліла 727 тысяч рублёў на будаўніцтва ціра ў новых будынках СІЗА №1 Менску і Менскай вобласці, якія будуюцца ў Калядзічах. Такі тэндар БРЦ знайшоў на партале дзяржаўных закупаў.

Мяркуючы па дакументах, гаворка ідзе пра паўнавартасны цір агульнай плошчай амаль дзве тысячы квадратных метраў. У СІЗА сярод іншага размесцяць восем стоек з гільзаадбівальнай сеткай, брустверы і куляўлоўнікі. Таксама ў тэхнічным заданні пазначаны два камплекты мішэняў, у тым ліку «Зорка», «Дуэльнае дрэва», «Ківач» і іншыя.

Акрамя гэтага ў СІЗА збудуюць інтэрактыўны лазерны цір. У пераліку патрабаванага абсталявання пазначаны праектар, лазерны пісталет Макарава, лазерны аўтамат Калашнікава і іншае абсталяванне.

Для чаго ізалятару спатрэбіўся цір, у аўкцыённай дакументацыі не ўдакладняецца. Пра тое, што ў беларускіх СІЗА размяшчаюць (ці плануюць размяшчаць) ціры, раней публічна не паведамлялася.

Новае СІЗА будуюць больш за дзесяць гадоў, праект запусцілі яшчэ ў 2010 годзе. Згодна з указам Лукашэнкі ад 2021 года, абʼект павінны здаць сёлета. Першапачаткова меркавалася, што абʼект здадуць да 2015 года, але тэрміны неаднаразова пасоўвалі. Папярэдні раз іх пераносілі ў 2018 годзе – тады планавалася скончыць будоўлю ў 2022-м.

Іншыя Навіны
У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Навіны У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Завод «Новус Індустры», які належаў літоўскаму мільянеру Сігітасу Паўлаўскасу, гандляваў з кампаніямі ягонага холдынгу VMG Group у 2023—2024 гадах.
19 кастрычніка 2026 Чытаць
«Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Навіны «Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Былы падрадчык шведскага брэнду заявіў, што не пастаўляе прадукцыю на акупаваныя тэрыторыі, але не раскрыў імёнаў новых бенефіцыяраў і заказчыкаў.
13 кастрычніка 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць