Гаворка ідзе аб двух комплексах «Суперкам С350» (ці аналагах) і аб адным комплексе «Суперкам С150» (ці аналагу). У камплект уваходзяць сам беспілотнік, кіраваныя відэакамеры, батарэі, сродкі дыстанцыйнага кіравання, планшэт і іншыя прылады.
Беспілотнікі «Суперкам» распрацоўвае расейская кампанія «Беспілотныя сістэмы». Суперкам С350 адзін з флагманскіх прадуктаў. Комплекс выкарыстоўваюць для відэаманіторынгу. Максімальная працягласць палёту гэтага БПЛА – 4,5 гадзіны. Пры гэтым ён можа перадаваць інфармацыю на адлегласці да 100 кіламетраў. На сайце вытворцы пазначана, што комплекс можна выкарыстоўваць для «назірання і разведкі», а таксама для абароны дзяржаўных межаў.
Суперкам С150 мае больш сціплыя характарыстыкі. Максімальны час палёту – 2 гадзіны, а максімальная адлегласць для перадачы інфармацыі – 25 кіламетраў.
Такія беспілотнікі Расея як мінімум двойчы – у лістападзе і ў студзені – выкарыстоўвала для разведкі на тэрыторыі Украіны.
Гэта ўжо трэці – і самы дарагі – падобны тэндар ведамства з пачатку вайны. У траўні мінулага года Мінабароны вылучыла крыху больш за 1,8 млн рублёў на пакупку некалькіх дзясяткаў беспілотнікаў DJI Mavic 2 Enterprise Advanсed, а ў чэрвені мінулага года – 2 млн рублёў на комплексы «Суперкам-350» або аналагі. Да гэтага ваеннае ведамства закупляла беспілотныя сістэмы толькі аднойчы – у 2021 годзе.
Іншыя Навіны
Навіны
«Беларускае кіно ёсць, але яго няма». Лаўранюк і Гаўрылюк у гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагутарыў са стваральнікам фестывалю «Бульбамуві» Янушам Гаўрылюком і экс-каардынатарам нацыянальнага конкурсу кінафестывалю «Лістапад» Мікалаем...
Навіны
Былы міністр лясной гаспадаркі, якога зімой асудзілі на 7,5 года калоніі за хабар, кіруе лесапаляўнічай гаспадаркай
Экс-міністра прысудзілі да 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і пазбавілі права займаць кіруючыя пасады на 5 гадоў.
Навіны
«Цудоўнае абаянне брыдоты». Пукст у гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагаварыў з Сяргеем Пукстам пра багаты горад Варшаву, карамельны Менск без інвалідаў, абаяльнага Георгія Дабро і месца артыста на музычнай паліцы.