Новае

Фэйкі тыдня: Анджэй Дуда – унук украінскага нацыяналіста. Шакавальныя факты аб прэзідэнце Польшчы

Расейскі тэлеграм-канал «Day Z» апублікаваў пост, у якім распавёў пра тое, што дзядуля польскага прэзідэнта Анджэя Дуды нібыта быў украінскім нацыяналістам і забіваў палякаў.

Гэты фэйк гуляў па інтэрнэце яшчэ ў 2015 годзе. Ужо тады Дуда ў сваім Тўітэр патлумачыў, што не мае да ўкраінскага Міхаіла Дуды ніякага дачынення.

«Поўная хлусня. Мой дзядуля – Алойзі Дуда жыў у Старым Сончы, быў мяхоўшчыкам і памёр 1 ліпеня 1992 года », – напісаў прэзідэнт Польшчы ў сваім Тўітэр.

Гэта абвяргае і біяграфія прэзідэнта Польшчы. У часопісе «Polityka» сам Дуда і яго бацька Ян падрабязна расказвалі пра свае карані. Іх сям'я родам з мястэчка Стары Сонч ва Украіне. Дзядулю звалі Алойзі, бабулю Кніга, у іх было шасцёра дзяцей. Дзядуля працаваў мяхоўшчыкам у працоўным кааператыве, жылі бедна, а сямʼя была рэлігійнай. Ёсць нават фатаграфія маленькага Анджэя Дуды з яго дзядулем Алойзі. Ён памёр у 1992 годзе.

Што тычыцца ўкраінскага нацыяналіста Міхаіла Дуды, то польскі гісторык Гжэгажы Матыкі ў кнізе «Украінскія партызаны 1942-1960гг.» пісаў, што той скончыў жыццё самагубствам у 1950 годзе пасля сутыкнення з савецкімі разведчыкамі. Анджэй Дуда нарадзіўся толькі ў 1972 годзе, адпаведна, сумеснай фатаграфіі ў іх ніяк не магло быць.