Антыфэйк / фактчэк

15 кастрычніка 2021

Фэйкі тыдня: Ліпавы эксперт на беларускім тэлебачанні

Хто ж на самой справе такі Станіславас Томас?

На дзяржаўным беларускім тэлебачанні з'явіўся новы эксперт Станіславас Томас - яго прадстаўляюць як адваката, прафесара, доктара юрыдычных навук Парыжскага ўніверсітэта (Сарбона). 

Паводле яго слоў, у Беларусі ёсць усе шансы выйграць у еўрапейскі судах, калі яна вырашыць пакараць Польшчу і Літву за бесчалавечнае стаўленне да мігрантаў.

«Я хацеў бы скарыстацца тым, што ў нас ёсць прафесар права. Спадар прафесар, вось нашыя эксперты Беларускага саюза журналістаў, разгледзеўшы гэтыя выпадкі, кажуць, што там ёсць прыкметы такога злачынства супраць чалавечнасці як гвалтоўная дэпартацыя. Гэта складана даказаць? Гэта ўвогуле магчыма даказаць? 

Вядома, гэта можна даказаць. Я пагадзіўся б шмат у чым з калегам, але насамрэч ёсць моманты, дзе міжнароднае права можа дапамагчы.

Паводле яго ацэнак, санкцыі для Беларусі - гэта падарунак лёсу. Міжнароднае арбітражнае права дазволіць засудзіць ЕС і пакрыць усе страты Беларусі ад санкцый нават з працэнтамі... Насамрэч усе гэтыя эканамічныя страты - іх можна ўзяць у два разы больш. Вы бераце ўвесь прыбытак, які быў - памнажаеце яго на два. Плюс прадукцыю не трэба вырабляць і прадаваць. Гэта - выгада. Падарунак прама нейкі. Гэта падарунак лёсу. Гэтаму суду ўвогуле ўсё па барабане. Яму важна свабода гандлю. Вось гэта яму важна». 

Хто ж на самой справе такі Станіславас Томас? Ці часта ён выйграе падобныя справы? Пра сябе на сваім сайце ён піша без сціпласці:

«У дзяцінстве ён быў вундэркіндам - скокнуў з 6 на 8 клас...Мае 2 ступені бакалаўра, 3 ступені магістра права... пажыццёва атрымаў 3 званні прафесара з 3 універсітэтаў... на розным узроўні гаворыць на 15 мовах, а тэст ДНК выявіў у Станіслава так званы "ген генія"».

Літоўскія журналісты праводзілі сваё расследаванне па біяграфіі Станісловаса Томаса і не знайшлі пацверджання гэтым звесткам.

Напрыклад, іх абурыла, што Станіслаў прадстаўляўся ў СМІ адвакатам, але пры гэтым ён не меў адвакацкай ліцэнзіі Літвы. А ў 2016 годзе Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) назаўжды забараніў яму прадстаўляць заяўнікаў ці іншым чынам дапамагаць ім у справах. 

Для прадстаўлення інтарэсаў заяўнікаў у Еўрапейскім судзе па правах чалавека патрэбна ліцэнзія адваката, выдадзеная ў адной з краінаў Рады Еўропы. У Томаса гэтага няма. 

Пазней адбыўся скандал з літоўскімі пенсіянерамі. Станісловас Томас прапанаваў ім скінуцца па 50 еўра на еўра паслугі, каб падаць пазоў у Еўрапейскім судзе па правах чалавека на невялікі памер пенсій.

Пракуратура нават праводзіла праверку па заявах пацярпелых, але не знайшла пацверджання, што на пенсіянераў, якія перавялі яму грошы, аказваўся ціск. 

Увогуле, БТ выкарыстоўвала ў сваім эфіры, як аналіз эксперта, меркаванне чалавека з вельмі сумнеўнай рэпутацыяй.

Sputnik V – самая эфектыўная вакцына ад каронавіруса

Тэлеграм-канал расійскага навіннага агенцтва «Sputnik» апублікаваў інфаграфіку, з якой вынікае, наколькі эфектыўная вакцына Sputnik V супраць дэльта-штаму.

У прыватнасці, там сцвярджалася наступнае:

«Sputnik V пры кантакце з дэльта-варыянтам віруса мае выдатныя паказчыкі - 83%. Як паведаміў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя РФ Міхаіл Мурашка, расейскі прэпарат на 95% абараняе ад цяжкай плыні хваробы.

Новае даследаванне амерыканскіх навукоўцаў паказала эфектыўнасць прэпарата Moderna перад небяспечным штамам - 76%. У Pfizer ніжэйшы працэнт - 42% ».

У сваіх сцвярджэннях стваральнікі Інфаграфіка спасылаюцца на канкрэтны сайт - MedRxiv. І на гэтым сайце сапраўды ёсць даследаванне, у якім змяшчаюцца лічбы, па Мадэрне і Пфайзеру, якія паказала расійскае дзяржаўнае інфарагенцтва. 

Гэтае даследаванне амерыканскіх адмыслоўцаў было ў ліпені, калі ў штаце, дзе праводзілася даследаванне, быў распаўсюджаны штам дэльта і лічбы эфектыўнасці амерыканскіх прышчэпак былі, сапраўды, не вельмі высокія. У Мадэрны – 76%, у Пфайзера – 42%. Але гэтыя паказчыкі датычацца эфектыўнасці супраць заражэння штамам пасля прышчэпкі. 

Расейскі ж міністр, гаворачы аб высокім паказчыку Sputnik супраць штаму дэльта, гаварыў аб абароне супраць цяжкага ходу хваробы. Па гэтым паказчыку – абароне ад шпіталізацыі заражаных дэльта-варыянтам COVID19 – паказчыкі нядрэнныя і ў амерыканскіх прышчэпак: у Мадэрны 81%, а ў Пфайзера – 75%.

У Sputnik ўсё роўна лепшы паказчык - 95%. Але параўнанне і тут некарэктнае, таму што на сайце, з якога агенцтва «Sputnik» бярэ інфармацыю аб амерыканскіх прышчэпках, ёсць даследаванні і ў іншых рэгіёнах свету, не толькі з ЗША. 

Напрыклад, катарскія спецыялісты ацанілі эфектыўнасць Мадэрны супраць цяжкай плыні хваробы пасля заражэння штамаў дэльта наогул у 100%. Пфайзера - на 90%. 

Пры гэтым з абаронай ад заражэння ў абедзвюх вакцын нашмат горш. Паводле ацэнак катарскіх спецыялістаў, эфектыўнасць Пфайзер супраць любой дэльта-інфекцыі пасля ўвядзення двух доз склала 53,5%, Мадэрны – 84,8%. 

Атрымліваецца, агенцтва «Sputnik» узяло дадзеныя свайго міністра аб эфектыўнасці прышчэпкі Sputnik-V ад цяжкай плыні хваробы. Гэтая эфектыўнасць - высокая ва ўсіх прышчэпак. А для амерыканскіх прышчэпак, у параўнанне, узялі эфектыўнасць супраць заражэння. А расійскае інфармагенцтва яшчэ і выбрала даследаванне, дзе гэтыя паказчыкі былі ніжэйшыя, чым у іншых. 

Іншае даследаванне, апублікаванае на тым жа сайце, паказвае, што Мадэрна больш эфектыўная, чым Sputnik. Яно праводзілася ў ЗША і датычылася эфектыўнасці Мадэрны супраць розных штамаў. І іх выснова - эфектыўнасць Мадэрны супраць заражэння штамам Дэльта складае ўжо 86,7 працэнта. Гэта вельмі высокі паказчык. А эфектыўнасць ад шпіталізацыі, паводле гэтага ж даследавання, амаль 98%. Мурашка, нагадаем, казаў, што ў Sputnik 95%.

Дарэчы па вакцыне Sputnik V, даследаванняў праводзілася мала. На сайце апублікавана толькі адно – з Санкт-Пецярбурга, дзе расійскія спецыялісты ацэньвалі эфектыўнасць Sputnik супраць шпіталізацыі. Іх заключэнне - эфектыўнасць Sputnik склала 81 працэнт.

Успомнім амерыканскіх навукоўцаў, на якіх спасылаецца агенцтва «Sputnik». Іх дадзеныя па эфектыўнасці вакцын супраць шпіталізацыі, якія таксама праводзіліся ў ліпені, супастаўныя з вынікамі даследавання эфектыўнасці Sputnik V, праведзенага ў Пецярбургу. А вось наколькі Sputnik V абараняе ад заражэння - на гэтую тэму, у адчыненым доступе міжнародных даследаванняў нам знайсці не атрымалася.

І пацвердзіць альбо абвергнуць звесткі расійскага Міністэрства аховы здароўя няма каму.

І яшчэ. Сайт, дзе агенцтва «Sputnik» чэрпала дадзеныя для інфаграфікі, на галоўнай старонцы чырвоным шрыфтам паказвае, што публікуемыя даследаванні - гэта папярэднія справаздачы аб працы, якія не прайшлі экспертную ацэнку. І пра іх не трэба паведамляць у СМІ як аб устаноўленай інфармацыі.

Лукашэнку невядома пра загінуўшых падчас пратэстаў беларусаў

У інтэрв'ю тэлеканалу CNN Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яму невядома пра загінуўшых падчас пратэстаў беларусаў. Змог успомніць толькі аднаго - і тое, заблытаўся ў фактах.

«Першы раз чую. Я ведаю, на барыкадах 8-га ці 9-га жніўня, калі неверагодныя, якія кіруюцца з-за мяжы, рынуліся на сілы правапарадку, і былі ўжытыя спецсродкі, чалавек падняў светлашумавую гранату і спрабаваў кінуць у сілы правапарадку. І быў паранены. Гэта я ведаю, гэты выпадак. Але гэта ж не міліцыя прыйшла кудысьці да гэтага чалавека і яго забіла там, а ён прыйшоў забіваць - дарэчы, былы вязень».

Хто менавіта з гранатай наперавес ішоў супраць супрацоўнікаў правапарадку, нам не вядома. Але мы можам меркаваць, што «крымінальнік з гранатай» - гэта Лукашэнка кажа пра Аляксандра Тарайкоўскага. Прынамсі, менавіта так у жніўні 2020-га аб ім гаварылі ў дзяржСМІ. 

А вось відэа Асашыэйтэд Прэс, на якім бачна, што ніякай зброі ў момант смерці ў Аляксандр Тарайкоўскага не было. І забіваць ён нікога не збіраўся, а толькі стаяў з паднятымі рукамі, пасля чаго і атрымаў смяротнае раненне ад сілавікоў.

Аляксандр Тарайкоўскі быў першым сярод загінулых, але, нажаль, не апошнім. 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі