Фэйкі тыдня: Азаронак заклікае «вырубіць нахрэн усе заходнія сацсеткі»

Новае

Фэйкі тыдня: Азаронак заклікае «вырубіць нахрэн усе заходнія сацсеткі»

У цісканіне падлеткаў, якія прыйшлі паглядзець у ГЦ «Дана мол» у Менску на блогерку, вінаватыя заходнія сацсеткі, таму іх трэба высекчы. Аб гэтым заявіў Рыгор Азаронак у сваім тэлеграм-канале:

«Трэба паглядзець праўдзе ў вочы. Паглядзець на колькасць дзяцей і зумераў, якія прыйшлі туды слухаць дэгенератыўныя песенькі цік-токаўскай закваскі. І трэба рабіць радыкальныя крокі. Пакуль не можам насыціць інтэрнэт сваімі сэнсамі, трэба адсекчы народ ад чужых. Вырубіць нахрэн усе заходнія сацсеткі. Або аднойчы можна зразумець, што палова насельніцтва краіны – бездапаможныя даўны, гатовыя паверыць у любое трызненне».

На канцэрт 12-гадовай блогеркі Міланы Хаметавай у Менску, які праходзіў у гандлёвым цэнтры «Дана Мол», прыйшло нечакана шмат падлеткаў і ў гандлёвым цэнтры пачалася цісканіна. Гэта яе песні Азаронак назваў дэгенератыўнымі і «цік-токаўскай закваскі». Але пры гэтым не сказаў вось што. Мілана Хаметава – блогерка не заходняя, ​​а з Расеі, з Новасібірску, а  «Цік-Ток» – сацыяльная сетка, якую стварылі ў Кітаі.