Фэйкі тыдня: Беларускія дзяржСМІ пішуць, што ўлады Швейцарыі прымушаюць сваіх грамадзян пісаць даносы адна на адну

Новае

Фэйкі тыдня: Беларускія дзяржСМІ пішуць, што ўлады Швейцарыі прымушаюць сваіх грамадзян пісаць даносы адна на адну

У дзяржаўных СМІ актыўна тыражуюць навіну аб тым, што ўлады Швейцарыі нібыта заклікалі сваіх грамадзян даносіць на суседзяў, якія занадта моцна ацяпляюць свае дамы. Пра гэта напісалі тэлеграм-каналы Белтэлерадыёкампаніі і тэлекампаніі «Мір», а таксама расказаў палітычны аналітык Аляксандр Шпакоўскі.

«Мы яшчэ паглядзім, як будзе ў Швейцарыі, дзе будзе забаронена паднімаць ацяпленне, гэта іх афіцыйны закон выйшаў, а на ўсіх, хто гэта робіць, трэба пісаць куды трэба», – заявіў Шпакоўскі.

Тэму падхапіў і Рыгор Азаронак:

«Вось зараз, калі будзе зіма, мы паглядзім, як Швейцарыю будзе ліхаманіць і паглядзім, што яшчэ лепш – Швейцарыя ці Беларусь. Тамака жа вы бачылі, да 19 градусаў можна паднімаць, а калі не – напішыце куды варта данос. Вось Еўропа».

Не застаўся ўбаку і кіраўнік тэлеканалу ОНТ Марат Маркаў:

«Мне вельмі падабаецца, што ў некаторых краінах афіцыйна даносы на тых, хто не эканоміць, даносы на сваіх суседзяў, хто не эканоміць, гэта становіцца нормай на заканадаўчым узроўні».

У інтэрнэце, сапраўды, ёсць фатаграфія аб'явы, заўважанага ў Швейцарыі. На ім на нямецкай напісана: «У вашага суседа цяплей за 19 градусаў? Калі ласка, паінфармуйце нас». Таксама ёсць нумар тэлефона, па якім трэба званіць. Мы патэлефанавалі, каб праверыць. Вось, што мы пачулі:

«Калі вы тэлефануеце з-за паведамлення ў сацыяльных сетках наконт тэмпературы ў кватэры вашага суседа – гэта фэйк. Канфедэрацыя да гэтага не мае ніякага дачынення».

Аказалася, што тэлефонны нумар належыць Міністэрству энергетыкі Швейцарыі, але Швейцарская канфедэрацыя не мае да гэтай абʼявы ніякага дачынення.