Антыфэйк / фактчэк

24 верасня

Прэзідэнт Літвы прапануе ўвесці квоты на ўезд ці выезд з краіны? «ЖС Premium» перайначыў словы Гітанаса Наўседы

Насамрэч у Літве адваротная сітуацыя — тых, хто прыехаў, занадта шмат.

Праблема адтоку насельніцтва ў Літве настолькі сур'ёзная, што нават мігранты яе не вырашаюць, напісалі аўтары тэлеграм-каналу «ЖС Premium». Каманда Weekly Top Fake высветліла, чаму гэтая заява супярэчыць рэальнасці. 

Пост пра катастрафічны недахоп людзей у Літве аўтары тэлеграм-каналу «ЖС Premium» апублікавалі 4 верасня 2024 года. 

«Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа раптам усвядоміў, наколькі вялікі адток насельніцтва з яго краіны і пачаў строга адчытваць усіх вакол з гэтай нагоды. Кажа, трэба было б гэтую тэндэнцыю неяк спыніць, сістэму квот якіх-небудзь увесці. 

У 2023 годзе Літва страціла каля 22 тыс чалавек. Прычым з краіны драпаюць не толькі свае, але і панаехаўшыя, на якіх раней разлічвалі», — гаворыцца ў посце.

Таксама аўтары апублікавалі цытату прэзідэнта Літвы: «Нам сапраўды пара прытрымаць коней, таму што мы бачым, што тэма іміграцыі вельмі актуальная, і, як бачыце на прыкладзе Нямеччыны, нават вызначае вынікі выбараў».

Насамрэч у Літве адваротная сітуацыя — тых, хто прыехаў, занадта шмат. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2023 годзе з краіны з'ехалі амаль 22 тысячы чалавек, але прыбылі — 67 тысяч. Гэта значыць прырост насельніцтва склаў 45 тысяч чалавек. 

Гітанас Наўседа заявіў, што некантралюемая іміграцыя ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы, таму ён падтрымлівае ўвядзенне жорсткай сістэмы квот на іміграцыю.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Тэйлар Свіфт не падтрымала Трампа і пазбавілася мільёнаў падпісчыкаў? Выкрыццё фэйка ад «Нашай Нівы»
Антыфэйк / фактчэк

Тэйлар Свіфт не падтрымала Трампа і пазбавілася мільёнаў падпісчыкаў? Выкрыццё фэйка ад «Нашай Нівы»

Партнёрскі матэрыял

Журналісты спраўдзілі, колькі насамрэч было падпісчыкаў у Тэйлар Свіфт, з дапамогай сэрвісу для адсочвання трафіку InsTrack.

29 кастрычніка 2024 Чытаць