Пасля публікацыі нашых расследаванняў Эстонія заблакавала схему абыходу санкцый аб'ёмам у 500 млн долараў, а ўлады Вялікай Брытаніі замарозілі лонданскую маёмасць Саіда Гуцырыева, сына лукашэнкаўскага «гаманца» Міхаіла Гуцырыева, коштам 200 млн долараў. Пасля яшчэ аднаго матэрыялу БРЦ 26 еўрадэпутатаў заклікалі да санкцый супраць Кацярыны Смушковіч, дачкі алігарха Мікалая Верабʼя.
Мы далучыліся да GIJN разам з 8 новымі чальцамі з розных краін, у тым ліку ЗША, Францыі, Швейцарыі, Балгарыі і іншых. Гэта адбылося пасля аднагалоснага рашэння Рады дырэктараў GIJN 5 снежня. Новыя чальцы былі выбраныя з лонг-ліста, які складаўся з 61 прэтэндэнта і шорт-ліста з 20 фіналістаў.
«Гэтыя медыі і калектывы ўражваюць, яны адданыя прынцыпам сапраўднай журналістыкі», – адзначыў выканаўчы дырэктар GIJN Дэвід Э. Каплан. «Калі вас хвалюе стан сусветных СМІ, проста азнаёмцеся з бясстрашнай творчасцю гэтых людзей».
Станіслаў Івашкевіч, кіраўнік БРЦ, заявіў: «Нашае сяброўства ў GIJN адкрывае новыя магчымасці для ўсёй беларускай медыясупольнасці. Наш ганаровы абавязак – максімальна павялічыць свой уклад у супрацоўніцтва паміж міжнароднымі і беларускімі СМІ, актывізуючы ўзаемавыгадны абмен рэгіянальным досведам і перадавымі сусветнымі расследавальніцкімі практыкамі».
Іншыя Навіны
Навіны
«Ён яшчэ доўга будзе знаходзіцца ў закладніках». Журналісту Сяргею Сацуку споўнілася 56 галоў — у калоніі
Апошняе расследаванне Сацука было прысвечана карупцыі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Навіны
«Развіццё беларускай музыкі ў выхадзе з беларускага гета». Папа Бо ў гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагаварыў з дыджэем і рэжысёрам пра музыку пратэсту, песню пра Саню і спадчыну заводу «Гарызонт».
Навіны
БРЦ далучаецца да кампаніі за свабоду прэсы ў Кыргызстане
Кыргызскія журналісты падкрэсліваюць, што праблема абмежавання свабоды слова актуальная для ўсіх рэдакцый навін і медыйных арганізацый у краіне.