Дачка Мікалая Варабʼя, Кацярына Смушковіч вырашыла перапісаць кампанію, якая валодае шале на поўдні Аўстрыі, на давераную асобу Мікалая Варабʼя і яго балтыйскіх кампаньёнаў – Тарлана Явадава. За долю дачкі Верабʼя ў кампаніі ён заплаціў усяго 100 еўраў

22 лістапада нашы калегі з аўстрыйскага расследавальніцкага выдання Dossier апублікавалі сваю версію расследавання аб актывах сямʼі Верабей у Аўстрыі.

З матэрыялу стала вядома, што дачка Мікалая Варабʼя, Кацярына Смушковіч вырашыла перапісаць кампанію, якая валодае шале на поўдні Аўстрыі, на давераную асобу Мікалая Варабʼя і яго балтыйскіх кампаньёнаў – Тарлана Явадава. За долю дачкі Верабʼя ў кампаніі ён заплаціў усяго 100 еўраў.

Кацярына Смушковіч. Фота: bigbookname.com

Магчыма, гэта рэакцыя на зварот еўрадэпутатаў. Неўзабаве пасля выхаду расследавання, еўрадэпутат ад Швецыі Tomas Tobé і яшчэ 23 еўрадэпутаты накіравалі на імя Жузэпа Барэля запыт аб пашырэнні персанальных санкцый на Кацярыну Смушковіч.

Нагадаем, што ў нашым расследаванні мы знайшлі нерухомасць сям'і «нафтавага гаманца» Лукашэнкі ў Аўстрыі на суму каля €7 000 000, а таксама расказалі пра яго дзелавыя сувязі ў гэтай краіне.

Іншыя Навіны
У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Навіны У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Завод «Новус Індустры», які належаў літоўскаму мільянеру Сігітасу Паўлаўскасу, гандляваў з кампаніямі ягонага холдынгу VMG Group у 2023—2024 гадах.
19 кастрычніка 2026 Чытаць
«Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Навіны «Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Былы падрадчык шведскага брэнду заявіў, што не пастаўляе прадукцыю на акупаваныя тэрыторыі, але не раскрыў імёнаў новых бенефіцыяраў і заказчыкаў.
13 кастрычніка 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць