«Не хвалюйцеся, у Netflix не было абвестак аб закрыцці сэрвісу ў Беларусі. Вы можаце працягваць карыстацца нашым сэрвісам», – заявілі ў Netflix.
Акрамя таго, у кампанію паступаюць просьбы дадаць у сэрвіс беларускую мову. Выданне «Наша Ніва» звярнула ўвагу на трэд у Тўітэры, дзе карыстальнік з Беларусі паказаў ліставанне са службай падтрымкі. Ён папрасіў дадаць да фільмаў беларускія субтытры, а ў кампаніі прапанавалі яму і іншым карыстальнікам унесці ў спецыяльную форму канкрэтныя фільмы ці серыялы, якія трэба перавесці на беларускую.
Пры гэтым іншыя папулярныя стрымінгавыя пляцоўкі працягваюць закрываць падпіскі для карыстальнікаў з Беларусі. 24 студзеня, напрыклад, тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу» паведаміў, што Amazon Prime Video адмяняе ўсе падпіскі для грамадзян, якія пражываюць у РБ. А для тых, хто ўжо зʼехаў з краіны, кампанія прапанавала зарэгістраваць новы акаўнт. Пры гэтым ні на сайце кампаніі, ні на сайце сэрвісу паведамлення аб закрыцці падпіскі для Беларусі няма. Такія паведамленні былі разасланыя карыстальнікам асабіста.
З пачатку вайны ва Украіне аб спыненні вяшчання ў Беларусі таксама абʼявілі стрымінгавыя пляцоўкі Disney і Apple.
Іншыя Навіны
Факты, каментары
Беларусь трапіла ў топ-10 краін з самымі вялікімі паказнікамі па паніжэнні «Індэкса дэмакратыі» у свеце
Беларусь займае 26 месца ў рэгіёне, знаходзячыся паміж Узбекістанам і Таджыкістанам.
Факты, каментары
Аднолькавыя пасланні розным аўдыторыям: аб чым прамаўляў Лукашэнка ў Зімбабвэ?
Мы вывучылі прамову і знайшлі выразы, якія Лукашэнка ўжо ўжываў раней, звяртаючыся зусім да іншых слухачоў.
Факты, каментары
Узровень карупцыі ў Беларусі вырас за 2022 год
Некаторыя дзяржавы гэтага рэгіёну «дасягнулі свайго гістарычнага мінімуму» у рэйтынгу.