«Не хвалюйцеся, у Netflix не было абвестак аб закрыцці сэрвісу ў Беларусі. Вы можаце працягваць карыстацца нашым сэрвісам», – заявілі ў Netflix.
Акрамя таго, у кампанію паступаюць просьбы дадаць у сэрвіс беларускую мову. Выданне «Наша Ніва» звярнула ўвагу на трэд у Тўітэры, дзе карыстальнік з Беларусі паказаў ліставанне са службай падтрымкі. Ён папрасіў дадаць да фільмаў беларускія субтытры, а ў кампаніі прапанавалі яму і іншым карыстальнікам унесці ў спецыяльную форму канкрэтныя фільмы ці серыялы, якія трэба перавесці на беларускую.
Пры гэтым іншыя папулярныя стрымінгавыя пляцоўкі працягваюць закрываць падпіскі для карыстальнікаў з Беларусі. 24 студзеня, напрыклад, тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу» паведаміў, што Amazon Prime Video адмяняе ўсе падпіскі для грамадзян, якія пражываюць у РБ. А для тых, хто ўжо зʼехаў з краіны, кампанія прапанавала зарэгістраваць новы акаўнт. Пры гэтым ні на сайце кампаніі, ні на сайце сэрвісу паведамлення аб закрыцці падпіскі для Беларусі няма. Такія паведамленні былі разасланыя карыстальнікам асабіста.
З пачатку вайны ва Украіне аб спыненні вяшчання ў Беларусі таксама абʼявілі стрымінгавыя пляцоўкі Disney і Apple.
Іншыя Навіны
Факты, каментары
Спачатку танкі, потым самалёты. Ці перададуць краіны Захаду знішчальнікі Украіне?
Паводле класу F-16 будуць прыкладна адпавядаць расейскім вайсковым самалётам, у адрозненні ад састарэлых мадэляў, якія зараз ёсць на ўзбраенні ў Украіны.
Факты, каментары
Навошта ААЭ сябраваць з Лукашэнкам?
25 студзеня Лукашэнка вылецеў з візітам у ААЭ і Зімбабвэ. З-за міжнародных санкцый і ізаляцыі застаецца ўсё менш краін, куды можа прыляцець з візітам Лукашэнкі. Але...
Факты, каментары
Хто ў Еўрапарламенце падтрымлівае Пуціна і Лукашэнку?
За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 483 дэпутаты, яшчэ 27 устрымаліся, а супраць выступілі толькі 14. Мы вырашылі паглядзець на тых, хто падтрымлівае Пуціна і...