БРЦ знайшоў акаўнты мужа і жонкі ў сацсетках і высветліў, што жанчына пражывае ў Маскве як мінімум 13 гадоў, мужчына, верагодна, з 2021 года пастаянна знаходзіўся ў Маскве, дзе працаваў таксістам. Пра тое, што яны бралі шлюб, сведчаць фатаграфіі ў сацсетках, на якіх Дзмітрый і Юлія ў вясельных строях.
Дзмітрый Г. апошні раз ён заходзіў у «ВК» дзень таму – 22 траўня. Горадам пражывання там у яго пазначана Масква, у «Аднакласніках» родным горадам названы Гомель. Мяркуючы па фатаграфіях на старонцы, Дзмітрый з 2016 года неаднаразова бываў у Расеі. БРЦ таксама знайшоў ягоны акаўнт у Тэлеграме – у апісанні кантакту фігуруе слова Camry. Менавіта з багажніка Toyota Camry, па словах відавочцаў, у Чартанава выпусцілі паветраныя шары.
Акрамя таго, мужчына з пачатку гэтага года знаходзіцца ў групах маскоўскіх таксістаў у Тэлеграме, апошнія паведамленні там ён пакідаў у мінулую пятніцу. Мяркуючы па захаваных геаметках «Яндекса», Зміцер як мінімум у красавіку і сакавіку 2021 года знаходзіўся ў Маскве. Якіх-небудзь антываенных ці палітычных пастоў на ягонай старонцы ў «ВК» БРЦ не знайшоў. Пры гэтым ён падпісаны на праўладны расейскі паблік «Мой Пуцін».
Юлія Г. два апошнія дні не заходзіла на сваю старонку ў «ВК». Паводле злітых баз дадзеных, яна – грамадзянка Расеі, пражывае ў маскоўскім раёне Царыцына. Пра гэта таксама сведчаць дадзеныя з гісторыі заказаў ежы і абʼяваў на «Авіто». З 2019 года Юлія размяшчала там прапановы аб нарошчванні веек. У злітых базах жыхароў Масквы як мінімум з 2010 года яна фігуруе пад іншым прозвішчам, на якое рэгістравала адзін з тэлефонных нумароў.
БРЦ спрабаваў датэлефанавацца да Дзмітрыя і Юліі, але ўсе званкі былі скінутыя.
Затрыманне можа быць звязана з тым, што бела-сіне-белы сцяг сярод іншых выкарыстоўваюць у сваёй сімволіцы чальцы легіёна «Свабода Расеі», якія напярэдадні, 22 мая, атакавалі Белгарадскую вобласць. У Расеі гэтая арганізацыя прызнана тэрарыстычнай.
Іншыя Навіны
Навіны
«Ён яшчэ доўга будзе знаходзіцца ў закладніках». Журналісту Сяргею Сацуку споўнілася 56 галоў — у калоніі
Апошняе расследаванне Сацука было прысвечана карупцыі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Навіны
«Развіццё беларускай музыкі ў выхадзе з беларускага гета». Папа Бо ў гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагаварыў з дыджэем і рэжысёрам пра музыку пратэсту, песню пра Саню і спадчыну заводу «Гарызонт».
Навіны
БРЦ далучаецца да кампаніі за свабоду прэсы ў Кыргызстане
Кыргызскія журналісты падкрэсліваюць, што праблема абмежавання свабоды слова актуальная для ўсіх рэдакцый навін і медыйных арганізацый у краіне.