Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
На «Беларусь 1» заявілі, што ў Беларусі самыя чыстыя паветра, вада і ежа ў свеце. Праверылі
У рэйтынгу па якасці паветра Беларусь — на 58 месцы са 180 краін. Першынства належыць Ісландыі.
Беларусь — сусветны лідар па чысціні паветра, вады і харчавання, пахваліўся гендырэктар агенцтва «Менск-навіны» Андрэй Крывашэеў у эфіры «Клуба рэдактараў». Каманда Weekly Top Fake высветліла, што наша краіна нават не ў дзясятцы лідараў.
Аб высокіх дасягненнях Беларусі ў сферы экалогіі гендырэктар агенцтва «Менск-навіны» Андрэй Крывашэеў распавёў у праграме «Клуб рэдактараў» на «Беларусь 1» 10 студзеня 2025 года:
«Як бачыце, з усіх трох кірункаў: чыстая вада, чыстае паветра і экалогія ў цэлым і сваё нацыянальнае чыстае харчаванне — па ўсіх трох пазіцыях Беларусь — лідар у Еўропе і ў свеце».
Андрэй Крывашэеў не распавёў, адкуль у яго такая інфармацыя. Каманда WTF вывучыла Індэкс экалагічнай эфектыўнасці, распрацаваны больш за 20 гадоў таму Ельскім і Калумбійскім універсітэтамі. Гэта штогадовы рэйтынг, які складаюць на падставе ацэнкі 58 розных паказнікаў эфектыўнасці краіны ў вырашэнні экалагічных праблем. У тым ліку — пытанняў якасці паветра і вады.
У гэтым рэйтынгу па якасці паветра Беларусь — на 58 месцы са 180 краін. Першынства належыць Ісландыі.
Якасць вады ў рэйтынгу адлюстравана праз паказнік, які вымярае страты гадоў жыцця праз уздзеянне небяспечнай вады. Чым вышэй адзнака, тым чысцей вада ў краіне. Беларусь атрымала 79 з лішнім балаў са 100 і займае 39 месца. Лідаруюць у рэйтынгу восем дзяржаваў, сярод якіх некалькі краін Еўразвязу, Швейцарыя, Вялікая Брытанія і ЗША.
Вам гэта нічога не будзе каштаваць!1,5% вашых падаткаў у Польшчы падтрымаюць працу БРЦ
Пры падачы падатковай дэкларацыі PIT у Польшчы вы можаце 1,5% ад выплачаных падаткаў накіраваць любой некамерцыйнай арганізацыі. У тым ліку, гэтымі 1,5% вы можаце падтрымаць работу Беларускага расследавальніцкага цэнтру.
Пры афармленні PIT трэба пазначыць рэквізіты БРЦ у раздзеле «1,5% podatku dla OPP». Нашыя дадзеныя для ўнясення ў дэкларацыю: