Антыфэйк / фактчэк

29 красавіка

«Ціханоўская заклікала знішчыць Беларусь». Правяраем словы Лукашэнкі

Журналісты WTF знайшлі арыгінал гэтай заявы Святланы Ціханоўскай.

Аляксандр Лукашэнка 25 красавіка абвінаваціў Святлану Ціханоўскую ў закліку да знішчэння Беларусі. Каманда Weekly Top Fake развянчала гэты фэйк.

Падчас выступу на народным сходзе 25 красавіка 2024 года, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго палітычныя апаненты хочуць знішчыць Беларусь.

«Ціхушкі і лахушкі [так Лукашэнка называе Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку — рэд.] на фоне размоў пра магчымае зняцце забароны на ўжыванне смяротнага пакарання ў Расеі — памятаеце, пасля апошняга тэракту ў Расеі загаварылі пра ўвядзенне смяротнага пакарання ў Расеі, пра скасаванне ельцынскага ўказу — так нашы ціхушкі і лахушкі заклікалі знішчыць Беларусь, ні мала, ні многа. Цытата: "Беларусь застаецца апошняй краінай Еўропы, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. Яе неабходна знішчыць"», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Журналісты WTF знайшлі арыгінал гэтай заявы Святланы Ціханоўскай: 30 сакавіка ў афіцыйным акаўнце лідара дэмакратычных сіл Беларусі сацсеткі Х размешчаны пост на англійскай мове. Убудаваны моўны сэрвіс гугла перакладае фразу «must be abolished» як «неабходна знішчыць».

Але гаворка ў твіце Ціханоўскай не пра знішчэнне краіны. Зыходзячы з кантэксту, слова abolished перакладаецца як «скасаваць» або «адмяніць».

Прыводзім карэктны пераклад заявы Святланы Ціханоўскай на рускую мову:

«Мы не можам дапусціць, каб #Беларусь ператварылася ў "камеру пакарання" для пуцінскай Расеі або лабараторыю для рэпрэсій. Беларусь застаецца апошняй еўрапейскай краінай, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. Яна павінна быць адменена — разам з рэжымам, які дэманструе поўную знявагу да чалавечых жыццяў».

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій
Антыфэйк / фактчэк

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій

Пенсіі па інваліднасці за гэты час выраслі амаль у два разы. Але Марына Арцёменка не сказала, што гэтыя выплаты застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

13 снежня 2024 Чытаць