Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
«Невальфовіч» спаслаўся на Politico, расказваючы пра наступствы закрыцця польскай мяжы, але перакруціў змест артыкула
Польшча «здзейсніла ўдар па гандлёвых сувязях паміж Кітаем і ЕЗ», напісалі аўтары тэлеграм-каналу.
Аўтары тэлеграм-каналу «Невальфовіч» распавялі, якія праблемы стварыла Польшча сваім хаўруснікам, зачыніўшы мяжу з Беларуссю. У посце пра гэта яны спаслаліся на выданне Politico. Мы знайшлі маніпуляцыі ў інтэрпрэтацыі арыгінальнага матэрыялу.
Пост пра страты заходніх краін праз немагчымасць дастаўляць грузы праз беларуска-польскую мяжу ў тэлеграм-канале «Невальфовіч» апублікавалі 19 верасня 2025 года.
«Польшча, перакрыўшы мяжу з Беларуссю, фактычна здзейсніла ўдар па гандлёвых сувязях паміж Кітаем і Еўрапейскім Звязам, піша Politico. Праз гэтае рашэнне спыніліся чыгуначныя грузаперавозкі, што ацэньваюцца прыкладна ў €25 млрд у год. Асабліва пацярпеў ключавы маршрут, праз які праходзіць каля 90% чыгуначнага таваразвароту паміж ЕЗ і Кітаем. Еўропа крытычна залежыць ад кітайскага гандлю, і зараз страты ў першую чаргу нясуць заходнія краіны, а не ўсходнія суседзі Польшчы. Фактычна Варшава стварыла праблемы сваім жа хаўруснікам», — напісалі аўтары тэлеграм-каналу.
Каманда WTFзнайшла матэрыял Politico, на які спаслаліся ў посце. У ім сказана, што праз Польшчу ішло 90% чыгуначных грузаў паміж Кітаем і ЕЗ і што аб'ём грузаперавозак і кошт тавараў раслі. Аднак там не напісана пра крытычную залежнасць Еўропы ад гэтага маршруту. Паводле дадзеных выдання, на гэты калідор у 2025 годзе даводзіцца 3,7% усяго гандлю паміж ЕЗ і Кітаем. Апроч таго, эксперты, якія далі каментар Politico, паказваюць, што тавары можна перанакіраваць па іншых маршрутах, а парты іншых краін ЕЗ з радасцю прымуць іх у сябе.
Што да Кітая, то эксперты ў гэтым жа матэрыяле сцвярджаюць, што хоць страты і могуць быць адчувальныя для некаторых кітайскіх правінцый, гэтага недастаткова, каб уплываць на палітычную пазіцыю Пекіна.