Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Польская эканоміка стагнуе? Праверылі лічбы і параўналі з беларускімі
У сюжэце News.by распавялі, чаму ў Польшчы запаволіўся эканамічны рост.
Эканамічны рост у Польшчы ўсё павольней, распавялі ў відэасюжэце на «Першым інфармацыйным» канале. Высветлілі, наколькі гэта праўда, і параўналі польскія паказнікі з беларускімі.
Пра стагнацыю польскай эканомікі распавялі 16 жніўня 2025 года ў рубрыцы «Вынікі тыдня» на канале News.by:
«Чакана, што ў гэты час паказнікі эканамічнага росту Польшчы ўсё ніжэйшыя і ніжэйшыя. Еўрапейскі банк тлумачыць гэта рэзкім ростам глабальнай нявызначанасці і зніжэннем вонкавага попыту. Аднак, калі б палітыкі і міністэрствы былі занятыя сваёй справай, а не клопатамі вонкавага свету, то і стагнацыю можна было б разгарнуць у прагрэс».
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў траўні сапраўды знізіў прагноз па росце ВУП Польшчы на 2025 год, але ўсяго на дзясятую долю адсоткавага пункта. Гэта значыць, што рост эканомікі чакаецца 3,3%, а не 3,4%, як прагназавалі ў лютым.
Дадзеныя аб дынаміцы развіцця эканомікі Польшчы пасля пандэміі паказваюць, што яна расла. Адразу пасля эпідэміі — на 5-7%, у 2023 годзе больш сціпла — 0,1%, а ў 2024-м рост паскорыўся да 2,9%. У 2025-м вядучыя міжнародныя інстытуты і польскі ўрад чакаюць каля 3-4% росту. Паводле звестак за першы квартал, ВУП Польшчы вырас на 3,2%, а ў другім — на 3,4%.
У Беларусі рост ВУП запавольваецца ад месяца да месяца. За першае паўгоддзе 2025-га больш чым у паўтара раза — да 1,3%. Хоць урад і Еўразійскі банк развіцця прагназуюць, што па выніках года гэты паказнік вырасце амаль да польскага плана — 3%.