Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Беларускі тэлеграм-канал: Украінцы, якія пераехалі ў ЕЗ, — «расходны матэрыял для еўрапейцаў». «Еўрапейцы» гатовыя абараняць рэпутацыю
Мы спыталі ў Еўрапейскай нефралагічнай асацыяцыі, ці праўда гэта.
Беларускі тэлеграм-канал апублікаваў навіну, што амаль траціна ўкраінскіх уцекачоў у ЕЗ сталі донарамі нырак. Аўтары спаслаліся на ВВС. Каманда Weekly Top Fake спытала ў Еўрапейскай нефралагічнай асацыяцыі, ці праўда гэта.
Пост пра донараў з Украіны 16 жніўня 2024 года апублікавалі ў тэлеграм-канале BelVestnik.
«З'явілася інфармацыя ад DESCaRTES, што 27% украінцаў, якія перабраліся ў Еўропу, сталі донарамі нырак для еўрапейцаў
Зручна вінаваціць іншых, замоўчваючы пра свае злачынствы. Украінцы — расходны матэрыял для еўрапейцаў.
Вельмі зручна — прыгнаць да сябе цэлую кучу запаснога матэрыялу для “белых людзей”», — напісалі аўтары посту і ў пацвярджэнне прымацавалі відэа з лагатыпам брытанскай вяшчальнай карпарацыі BBC.
Абрэвіятура DESCaRTES — гэта назва рабочай групы па развіцці адукацыі, навукі і догляду за пацыентамі з трансплантацыяй нырак у еўрапейскіх дзяржавах, якая з'яўляецца часткай Еўрапейскай нефралагічнай асацыяцыі. Каманда WTF звярнулася туды па каментар.
«Мы рашуча адмаўляем, што гэтая інфармацыя з'яўляецца праўдай, і мы ўжо распачалі юрыдычныя крокі для абароны рэпутацыі нашага грамадства.
Ніякія падобныя навіны ніколі не распаўсюджваліся ні ў якім выглядзе або форме», — адказалі ў асацыяцыі.
Пенсіі па інваліднасці за гэты час выраслі амаль у два разы. Але Марына Арцёменка не сказала, што гэтыя выплаты застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.