«Затое ўвесь свет пачуў словы Ангелы Мэркель: паважаны спадар Прэзідэнт. Я вельмі рада, што ў гэтай складанай сітуацыі мы маем магчымасць пагаварыць.Што і патрабавалася даказаць» – заявіла Алена Радоўская.
Свет гэтых слоў ад Ангелы Мэркель не чуў. Ён чуў толькі агучку стэнаграмы размовы Мэркель і Лукашэнкі. І гэтая стэнаграма была падрыхтавана не Германіяй, а афіцыйным Менскам.
Таксама нагадаем, што на прамое пытанне карэспандэнта BBC Стыва Розэнбергу пра тое, як да Лукашэнкі звярталася Мэркель. Той яму не адказаў. І ў досыць грубай форме дадаў, што яму ўсё роўна, як яго называюць.
Супрацоўніца тэлеканалу «Беларусь-1» Ксенія Лебедзева абмеркавала з вядоўцамі праграмы «Скажы не Маўчы» прадстаўнікоў дыпламатычных місій. У лістападзе яны прыйшлі ўскласці кветкі ў Курапатах, а Ксенія Лебедзева была адной з тых супрацоўніц дзяржаўных СМІ, якія прыставалі да амбасадараў з пытаннямі.
«Мы гаворым пра Курапаты, таму што мы ведаем аб гэтым і тут жывем у Менску. Многія людзі да гэтага часу не разумеюць, што гэта такое. Гэта апазіцыйны анклаў непадалёк ад Менску. Лічыцца, што гэта ўрочышча, але гэта чыста апазіцыйны парадак яшчэ з канца 80-ых гадоў. Там першы мітынг у Беларусі бел-чырвона-белых людзей, якія да гэтай ідэалогіі належаць, адбыўся там. Там па сутнасці заўсёды былі сустрэчы з гэтымі пасламі. Я не вельмі зразумела, навошта яны туды хадзілі?» – заявіла вядоўца праграмы Алена слаў.
«Я вас папраўлю. Паслы туды пачалі хадзіць, калі не памыляюся, гады два таму» – дадала Лебедзева.
Тое, што вядоўца назвала «апазіцыйным анклавам і чыста апазіцыйным месцам» афіцыйна ўваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь і называецца «месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій».
Паправім і самаўпэўненую Ксенію Лебедзеву. Паслы і прадстаўнікі дыпмісій пачалі шанаваць памяць загінулых у Курапатах далёка не два гады таму. Яшчэ ў 1994 мемарыяльную лаву ў Курапатах усталяваў 42 амерыканскі прэзідэнт Біл Клінтан.
А самае ранняе паведамленне ў прэсе аб наведванні амбасадарамі краін ЕЗ і ЗША ўрочышча Курапаты, якое нам удалося знайсці ў інтэрнэце, датаваны 2006 годам.
У 2009 годзе тады амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан паведаміў, што штогод у лістападзе дыпламаты краін Еўразвяза наведваюць Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяр трагедыі, якую перажыла Беларусь.
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка назваў прычыны інфляцыі ў Беларусі. Вось як працытавала яго БЕЛТА:
«Гэта велізарныя выдаткі, якія вытворцы ўключаюць у кошт сваіх тавараў і паслуг. Таму, натуральна, гэтыя ўзрослыя выдаткі транслююцца ў кошты. Гэта так званая імпартаваная інфляцыя» – сказаў кіраўнік ураду.
Праўда, з гэтага тлумачэння засталося не зразумела, як узрослы кошт кантэйнерных перавозак уплывае на кошт беларускага харчавання: малака, мяса і гародніны.
Доля прадуктаў харчавання айчыннай вытворчасці ў крамах складае 77%. Гэта значыць, атрымліваецца, што тры чвэрці харчавання Беларусь вырабляе самастойна, ніадкуль не завозіць. І пры гэтым кошты на яго падскочылі за год на 10%. Самыя высокія тэмпы росту коштаў – у плодаагародніннай прадукцыі, мяса і мясапрадуктаў, якога, калі верыць намеснік міністра сельскай гаспадаркі, у краіне павінна быць з лішкам.
Ён не раз казаў, што сярод краін СНД Беларусь лідзіруе па вытворчасці мяса на душу насельніцтва. Вырабляецца аж 137 кг мяса на чалавека ў год, а беларусы зʼядаюць толькі 97 кг.
Новы пакет санкцый, у які ўвайшла нацыянальная кампанія «Белавія», вымусіў яе вярнуць самалёты, якія былі набытыя ў лізінг. Тым самым скараціць свой паветраны флот удвая з 29 да 15 самалётаў. Іван Эйсмант у перадачы «Клуб рэдактараў» пракаментаваў гэта так:
«Мяне павесяліла, як рэшткі нашых псеўданезалежных НКА-шных СМІ доўга разважалі як «Белавія» абрынецца, калі ў яе забяруць самалёты, якія былі ў лізінгу. І высветлілася, што Чаргінец даўно аддаў гэтыя самалёты і новыя купіць паспеў. І нічога не змянілася».
Вось толькі, згодна з афіцыйнаму паведамленню кампаніі, размешчаным на яе сайце, авіякампанія толькі плануе гэта зрабіць.
«Авіякампанія вымушана скараціла парк паветраных судоў. На дадзены момант флот авіякампаніі складаецца з 15 самалётаў, што цалкам дастаткова для выканання ўсіх запланаваных рэйсаў у зімовым сезоне – як рэгулярных, так і чартарных. Да летняга сезону «Белавія» плануе папоўніць флот за кошт набыцця самалётаў ва ўласнасць, а таксама заключэння дагавораў лізінгу з кампаніямі, якія не зʼяўляюцца рэзідэнтамі ЕЗ» – гаворыцца ў заяве авіякампаніі.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных у інтэрвʼю перадачы «Скажы Не маўчы», што выходзіць на тэлеканале «Беларусь-1» заявіў, што «Белтрансгаз» дагэтуль часткова належыць Беларусі.
«Па-першае, яна створана як сумеснае прадпрыемства. Дзе мы маем роўныя долі ўплыву, а на нашай тэрыторыі ўзровень гэтага ўплыву яшчэ вышэй. Але дзякуючы, як вы кажаце, догляду кантролю, мы маем самы танны газ у Еўропе ў параўнанні з усімі іншымі краінамі на працягу апошніх 15 гадоў» – заявіў Савіных.
Акцыі «Белтрансгазу» сапраўды нейкі час належалі і Беларусі, і Расеі. Але гэта было даўно. Ужо 10 гадоў, як Беларусь не мае там ніякіх доляў уплыву. Інфармацыя пра гэта ёсць на сайце ААТ «Газпром Трансгаз Беларусь». Менавіта так ужо 8 гадоў называецца былы «Белтрансгаз». З 2007 па 2010 год «Газпром» часткамі выкупіў у Беларусі 50% акцый прадпрыемства. А ў 2011 – яшчэ 50%. ААТ «Газпром» стаў уладальнікам 100% акцый ААТ «Белтрансгаз».
Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі
Антыфэйк / фактчэк
Фэйкі тыдня: Немцы супраць паставак танкаў Украіне
Рэспубліка Беларусь — цалкам сабе інавацыйная краіна. Аб гэтым сведчаць міжнародныя рэйтынгі, заявіў на тэлеканале АНТ эканамічны аналітык Георгій Грыц.
Антыфэйк / фактчэк
Фэйкі тыдня: Загадкавая смерць памочніка Байдэна
Насамрэч Фрэнсіс Андэрвуд — гэта персанаж Кевіна Спэйсі ў серыяле House of Cards ад кампаніі «Нэтфлікс».
Антыфэйк / фактчэк
Фэйкі тыдня: Беларуская прапаганда так засумавала па пратэстах, што ўжо сама пачала іх выдумляць
Журналісты тэлеканалу «Беларусь-1» выдалі пратэсты ў Браціславе 2020 года супраць антыковідных захадаў за пратэсты ў Славакіі супраць падтрымкі Украіны