Антыфэйк / фактчэк 17 снежня 2021

Фэйкі тыдня: увесь свет пачуў, як Мэркель назвала Лукашэнку прэзідэнтам. А Курапаты – гэта апазіцыйны анклаў непадалёк ад Менску, куды замежныя паслы сталі хадзіць толькі 2 гады таму

Вядоўца «Альфа-Радыё» Алёна Радоўская ў эфіры тэлеканалу СТВ заявіла, што ўвесь свет пачуў, як Мэркель называе Лукашэнку прэзідэнтам

Вядоўца «Альфа-Радыё» Алёна Радоўская ў эфіры тэлеканалу СТВ заявіла, што ўвесь свет пачуў, як Мэркель называе Лукашэнку прэзідэнтам.

«Затое ўвесь свет пачуў словы Ангелы Мэркель: паважаны спадар Прэзідэнт. Я вельмі рада, што ў гэтай складанай сітуацыі мы маем магчымасць пагаварыць.Што і патрабавалася даказаць» – заявіла Алена Радоўская.

Свет гэтых слоў ад Ангелы Мэркель не чуў. Ён чуў толькі агучку стэнаграмы размовы Мэркель і Лукашэнкі. І гэтая стэнаграма была падрыхтавана не Германіяй, а афіцыйным Менскам.

Таксама нагадаем, што на прамое пытанне карэспандэнта BBC Стыва Розэнбергу пра тое, як да Лукашэнкі звярталася Мэркель. Той яму не адказаў. І ў досыць грубай форме дадаў, што яму ўсё роўна, як яго называюць.

Курапаты – апазіцыйны анклаў

Супрацоўніца тэлеканалу «Беларусь-1» Ксенія Лебедзева абмеркавала з вядоўцамі праграмы «Скажы не Маўчы» прадстаўнікоў дыпламатычных місій. У лістападзе яны прыйшлі ўскласці кветкі ў Курапатах, а Ксенія Лебедзева была адной з тых супрацоўніц дзяржаўных СМІ, якія прыставалі да амбасадараў з пытаннямі.

«Мы гаворым пра Курапаты, таму што мы ведаем аб гэтым і тут жывем у Менску. Многія людзі да гэтага часу не разумеюць, што гэта такое. Гэта апазіцыйны анклаў непадалёк ад Менску. Лічыцца, што гэта ўрочышча, але гэта чыста апазіцыйны парадак яшчэ з канца 80-ых гадоў. Там першы мітынг у Беларусі бел-чырвона-белых людзей, якія да гэтай ідэалогіі належаць, адбыўся там. Там па сутнасці заўсёды былі сустрэчы з гэтымі пасламі. Я не вельмі зразумела, навошта яны туды хадзілі?» – заявіла вядоўца праграмы Алена слаў.

«Я вас папраўлю. Паслы туды пачалі хадзіць, калі не памыляюся, гады два таму» – дадала Лебедзева.

Тое, што вядоўца назвала «апазіцыйным анклавам і чыста апазіцыйным месцам» афіцыйна ўваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь і называецца «месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій».

Паправім і самаўпэўненую Ксенію Лебедзеву. Паслы і прадстаўнікі дыпмісій пачалі шанаваць памяць загінулых у Курапатах далёка не два гады таму. Яшчэ ў 1994 мемарыяльную лаву ў Курапатах усталяваў 42 амерыканскі прэзідэнт Біл Клінтан.

А самае ранняе паведамленне ў прэсе аб наведванні амбасадарамі краін ЕЗ і ЗША ўрочышча Курапаты, якое нам удалося знайсці ў інтэрнэце, датаваны 2006 годам.

У 2009 годзе тады амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан паведаміў, што штогод у лістападзе дыпламаты краін Еўразвяза наведваюць Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяр трагедыі, якую перажыла Беларусь.

Інфляцыя ў Беларусі выклікана ростам цэн на Захадзе

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка назваў прычыны інфляцыі ў Беларусі. Вось як працытавала яго БЕЛТА:

«Гэта велізарныя выдаткі, якія вытворцы ўключаюць у кошт сваіх тавараў і паслуг. Таму, натуральна, гэтыя ўзрослыя выдаткі транслююцца ў кошты. Гэта так званая імпартаваная інфляцыя» – сказаў кіраўнік ураду.

Праўда, з гэтага тлумачэння засталося не зразумела, як узрослы кошт кантэйнерных перавозак уплывае на кошт беларускага харчавання: малака, мяса і гародніны.

Доля прадуктаў харчавання айчыннай вытворчасці ў крамах складае 77%. Гэта значыць, атрымліваецца, што тры чвэрці харчавання Беларусь вырабляе самастойна, ніадкуль не завозіць. І пры гэтым кошты на яго падскочылі за год на 10%. Самыя высокія тэмпы росту коштаў – у плодаагародніннай прадукцыі, мяса і мясапрадуктаў, якога, калі верыць намеснік міністра сельскай гаспадаркі, у краіне павінна быць з лішкам.

Ён не раз казаў, што сярод краін СНД Беларусь лідзіруе па вытворчасці мяса на душу насельніцтва. Вырабляецца аж 137 кг мяса на чалавека ў год, а беларусы зʼядаюць толькі 97 кг.

«Белавія» не адчула заходніх санкцый

Новы пакет санкцый, у які ўвайшла нацыянальная кампанія «Белавія», вымусіў яе вярнуць самалёты, якія былі набытыя ў лізінг. Тым самым скараціць свой паветраны флот удвая з 29 да 15 самалётаў. Іван Эйсмант у перадачы «Клуб рэдактараў» пракаментаваў гэта так:

«Мяне павесяліла, як рэшткі нашых псеўданезалежных НКА-шных СМІ доўга разважалі як «Белавія» абрынецца, калі ў яе забяруць самалёты, якія былі ў лізінгу. І высветлілася, што Чаргінец даўно аддаў гэтыя самалёты і новыя купіць паспеў. І нічога не змянілася».

Вось толькі, згодна з афіцыйнаму паведамленню кампаніі, размешчаным на яе сайце, авіякампанія толькі плануе гэта зрабіць.

«Авіякампанія вымушана скараціла парк паветраных судоў. На дадзены момант флот авіякампаніі складаецца з 15 самалётаў, што цалкам дастаткова для выканання ўсіх запланаваных рэйсаў у зімовым сезоне – як рэгулярных, так і чартарных. Да летняга сезону «Белавія» плануе папоўніць флот за кошт набыцця самалётаў ва ўласнасць, а таксама заключэння дагавораў лізінгу з кампаніямі, якія не зʼяўляюцца рэзідэнтамі ЕЗ» – гаворыцца ў заяве авіякампаніі.

«Белтрансгаз» да гэтага часу належыць Беларусі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных у інтэрвʼю перадачы «Скажы Не маўчы», што выходзіць на тэлеканале «Беларусь-1» заявіў, што «Белтрансгаз» дагэтуль часткова належыць Беларусі.

«Па-першае, яна створана як сумеснае прадпрыемства. Дзе мы маем роўныя долі ўплыву, а на нашай тэрыторыі ўзровень гэтага ўплыву яшчэ вышэй. Але дзякуючы, як вы кажаце, догляду кантролю, мы маем самы танны газ у Еўропе ў параўнанні з усімі іншымі краінамі на працягу апошніх 15 гадоў» – заявіў Савіных.

Акцыі «Белтрансгазу» сапраўды нейкі час належалі і Беларусі, і Расеі. Але гэта было даўно. Ужо 10 гадоў, як Беларусь не мае там ніякіх доляў уплыву. Інфармацыя пра гэта ёсць на сайце ААТ «Газпром Трансгаз Беларусь». Менавіта так ужо 8 гадоў называецца былы «Белтрансгаз». З 2007 па 2010 год «Газпром» часткамі выкупіў у Беларусі 50% акцый прадпрыемства. А ў 2011 – яшчэ 50%. ААТ «Газпром» стаў уладальнікам 100% акцый ААТ «Белтрансгаз».

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
«Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Антыфэйк / фактчэк «Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Вядоўца Ала Грыгарчук заявіла, што новы прэм’ер Вугоршчыны нядаўна прапанаваў Віктару Орбану ўзначаліць Еўракамісію.
11 мая 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць