Мы вывучылі платы, устаноўленыя ў расейскіх ракетах.

Еўракамісія ўключыла беларускае дзяржпрадпрыемства «Інтэграл», якое вырабляе мікрасхемы, у 16-ы пакет санкцыяў Еўразвязу. У графе прычыны сярод іншага пазначылі, што «прадукцыю гэтага прадпрыемства знаходзілі ў зонах баявых дзеянняў».

У студзені 2025 года журналісты БРЦ даказалі, што вырабленыя на «Інтэграле» мікрасхемы выкарыстоўваюцца ў расейскім узбраенні. Мы вывучылі платы, устаноўленыя ў расейскіх ракетах, і высветлілі, што не ўся электроніка ў іх расейскай вытворчасці. На шэрагу мікрасхемаў быў бачны лагатып у форме маланкі ці рускай літары «И» – таварны знак «Інтэграла».

Выкарыстоўванне вырабленых на «Інтэграле» камплектуючых у расейскіх ракетных комплексах БРЦ пацвердзілі незалежныя эксперты і Служба бяспекі Украіны.

Паводле мытных звестак, з сакавіка 2022 па чэрвень 2024 года завод паставіў у Расею больш за 6 млн мікрасхемаў на суму больш за $130 млн. Для іх вытворчасці выкарыстоўваліся ў тым ліку камплектуючыя і хімікаты, вырабленыя ў ЕЗ і пастаўленыя на «Інтэграл» у абыход санкцыяў.

Іншыя Навіны