Станіслава Івашкевіча, у дачыненні да якога быў пададзены пазоў, да ўдзелу ў працэсе не дапусцілі. Мы лічым, што гэтым беларускія ўлады парушылі нашае права на распаўсюд інфармацыі і права на справядлівы суд, а суддзі не былі незалежнымі і бесстароннімі. Грамадская арганізацыя Respect-Protect-Fulfill, якая прадстаўляе нашы інтарэсы, паведаміла пра ўсё гэта Камітэт правоў чалавека ААН.
Нагадаем, падчас нашага расследавання мы выявілі, як беларускія ўлады падалі льготы на суму больш за мільярд долараў кампаніям, звязаным з сям'ёй Карычаў. У наступных расследаваннях мы паказалі, як з Беларусі праз Кіпр і Арабскія Эміраты вывелі 170 мільёнаў долараў. Шэраг прадстаўнікоў клана Карычаў патрапілі пад санкцыі ЕЗ як «гаманцы» Аляксандра Лукашэнкі.
Станіслаў Івашкевіч, кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру: «За час існавання БРЦ мы не прайгралі ніводнага судовага пазову па нашых расследаваннях. Мы лічым пазоў Дана Астры свайго роду SLAPP, іншымі словамі, несумленным патрабаваннем прымусіць нас замаўчаць. Мы маем намер рашуча спыняць падобныя патрабаванні ў прававым полі, звяртаючыся ў выпадку неабходнасці да міжнароднага права.
У той жа час мы заклікалі беларусаў далучыцца да нашай барацьбы на гэтай ніве, а таксама да нашых далейшых расследаванняў, падтрымаўшы нас праз Patreon ці крыпта-гаманец. Нават мінімальная сума ўносіць важны ўклад у нашу здольнасць працягваць раскрываць схемы з прыкметамі карупцыі і ўхілення ад санкцый, а таксама абараняць сябе ад судовага пераследу ў Еўропе з боку фігурантаў нашых расследаванняў».
Іншыя Навіны
Факты, каментары
Беларусь трапіла ў топ-10 краін з самымі вялікімі паказнікамі па паніжэнні «Індэкса дэмакратыі» у свеце
Беларусь займае 26 месца ў рэгіёне, знаходзячыся паміж Узбекістанам і Таджыкістанам.
Факты, каментары
Аднолькавыя пасланні розным аўдыторыям: аб чым прамаўляў Лукашэнка ў Зімбабвэ?
Мы вывучылі прамову і знайшлі выразы, якія Лукашэнка ўжо ўжываў раней, звяртаючыся зусім да іншых слухачоў.
Факты, каментары
Узровень карупцыі ў Беларусі вырас за 2022 год
Некаторыя дзяржавы гэтага рэгіёну «дасягнулі свайго гістарычнага мінімуму» у рэйтынгу.