Наша крыніца, якая працуе на тытунёвай фабрыцы ў Горадні, пракаментавала навіну аб росце тытунёвай кантрабанды з Беларусі. З меркаванняў бяспекі мы не можам назваць яе імя

«Фабрыка працуе як падрыхтоўчая вытворчасць, сушыць тытунь і фільтры. У вялікіх абʼёмах сыравіну забіраюць у Расею, фуры грузяць кожны дзень. Таксама немалы абʼём пастаўляецца праз Азербайджан, пасля чаго перапраўляецца ў Вялікую Брытанію».

Раней расейскае выданне «КоммерсантЪ» паведаміла, што ў Расеі фіксуецца каласальны рост абʼёму нелегальна ўвезеных цыгарэт з Беларусі. У асноўным гэта закранае прыгранічныя з Беларуссю рэгіёны РФ. У асобных рэгіёнах Расеі працэнт кантрабандных цыгарэт з Беларусі дасягае да 1/3 ад усяго абароту.

Эксклюзіўным правам на збыт прадукцыі гарадзенскай тытунёвай фабрыкі валодае кампанія «Энерга-Оіл», якая належыць «кашальку» Лукашэнкі Аляксею Алексіну. Мы пісалі аб гэтым у сваім расследаванні.

Мы працягваем працаваць над тэмай кантрабанды беларускіх цыгарэт.

Іншыя Навіны
У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Навіны У Літве правераць сувязі віцэ-прэзідэнта Канфедэрацыі прамыслоўцаў з беларускім бізнесам пасля расследавання БРЦ
Завод «Новус Індустры», які належаў літоўскаму мільянеру Сігітасу Паўлаўскасу, гандляваў з кампаніямі ягонага холдынгу VMG Group у 2023—2024 гадах.
19 кастрычніка 2026 Чытаць
«Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Навіны «Імёны бенефіцыяраў кампанія не раскрывае». Што «Новус Індустры» адказала БРЦ пра пастаўкі мэблі, уладальнікаў і падабенства да IKEA
Былы падрадчык шведскага брэнду заявіў, што не пастаўляе прадукцыю на акупаваныя тэрыторыі, але не раскрыў імёнаў новых бенефіцыяраў і заказчыкаў.
13 кастрычніка 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць