Антыфэйк / фактчэк

22 кастрычніка 2021

Фэйкі тыдня: у спешцы заходнія краіны спрабуюць пераняць адзіны правільны (беларускі) шлях барацьбы з пандэміяй

Падобна на тое, што беларускія СМІ ніколі не перастануць казаць пра тое, што шлях у барацьбе з COVID-19, які абрала Беларусь, самы правільны, і іншыя краіны цяпер ідуць яе прыкладу

Падобна на тое, што беларускія СМІ ніколі не перастануць казаць пра тое, што шлях у барацьбе з COVID-19, які абрала Беларусь, самы правільны, і іншыя краіны цяпер ідуць яе прыкладу.

«Аднак варта заўважыць, што ўжо і шэраг еўрапейскіх краін адмаўляецца ад жорсткіх антыковідных абмежаванняў па прыкладу Беларусі, палічыўшы абмежаванні, якія дзейнічалі, немэтазгоднымі» – лічыць Яўген Казлоўскі з MLYN.BY.

Гэта маніпуляцыя, таму што заходнія краіны адмаўляюцца ад жорсткіх антыковідных абмежаванняў па іншых прычынах.

Патлумачым гэта на прыкладзе Даніі, якая стала першай еўрапейскай краінай, якая зняла антыковідныя абмежаванні. Яны дзейнічалі 548 дзён і былі адмененыя, таму што ўзровень вакцынацыі насельніцтва дасягнуў 75%. Міністр аховы здароўя Даніі Магнус Хойніку заявіў наступнае:

«Эпідэмія знаходзіцца пад кантролем, у нас рэкордна высокі ўзровень вакцынацыі. Таму 10 верасня мы можам адмовіцца ад некаторых спецыяльных правілаў, якія мы павінны былі ўвесці ў барацьбе з covid-19... Але нават нягледзячы на тое, што цяпер мы знаходзімся ў добрым становішчы, эпідэмія яшчэ не скончылася. І ўрад без ваганняў прыме меры хутка, калі пандэмія зноў паставіць пад пагрозу важныя функцыі ў нашым грамадстве».

Як бачым, кіраўніцтва Даніі лічыць, што дзейнічалі абмежаванні вельмі нават мэтазгоднымі. І гатова ўвесці іх зноў, калі ўзровень захворвання павысіцца. Швецыя таксама прышчапіла 77% насельніцтва і адмяніла амаль усе абмежаванні з-за невысокай рызыкі распаўсюджвання інфекцыі.

Складана заўважыць у гэтым імкненне пайсці па шляху Беларусі, якая, дарэчы, цяпер, наадварот, на фоне паведамленняў пра небывалы размах эпідэміі ў краіне, пачынае як раз уводзіць абмежаванні. Афіцыйна цалкам прышчэпленых у Беларусі каля 20% насельніцтва. Нядаўна міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў, што для каронавірусных хворых аддалі траціну бальнічных ложкаў у Беларусі.

Дарэчы, аб масачным рэжыме выказалася старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Людміла Макарына-Кібак. Як піша «БЕЛТА», яна ўпэўненая, што абавязковае нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах – эфектыўныя меры ў барацьбе з COVID-19.

«Я лічу, што не ўзмацненне жорсткасці мер пакарання павінна прывесці да станоўчага эфекту, а вялікая тлумачальная праца, якую мы праводзім, у тым ліку і дэпутаты. Мы паказваем уласным прыкладам, што чалавек павінен быць адказным не толькі за сваё здароўе, але і за здароўе сваіх блізкіх і атачэння» – прыводзіць словы Людмілы Макарынай-Кібак «БЕЛТА».

Дарэчы, масачны рэжым у грамадскіх месцах у Беларусі ўвялі з 9 кастрычніка. А вось, кадры, апублікаваныя тэлеканалам СТВ на дзень пазней.

0 / 2

На іх – тыя самыя дэпутаты, якія, па словах Макарынай-Кебак, паказваюць уласным прыкладам, што чалавек павінен быць адказным не толькі за сваё здароўе, але і за здароўе навакольных. Цікава, чаму ў такім выпадку ўсе яны без масак?

У Літве ад COVID-19 памерла траціна насельніцтва

Тэму каронавірусу падтрымлівае і тэлеканал «Беларусь-1». Ён распавёў пра жахлівы ўзровень смяротнасці ад COVID-19 у суседняй Літве.

«Высокая ковідная смяротнасць і ў Літвы. З мільёна хворых там гінуць 80%» – заявілі ў эфіры «Беларусь-1».

80% ад мільёна – гэта 800.000 смерцяў. У Літве пражываюць усяго менш за 3 млн. чалавек. Гэта значыць, паводле звестак «Беларусь-1», ад ковіду ў краіне загінула амаль траціна насельніцтва.

А як жа на самай справе? Паводле звестак Еўрапейскага цэнтру прафілактыкі і кантролю захворванняў на 20 кастрычніка ў Літве захварэлі COVID-19 усяго 376.089 чалавек. З іх 5.511 памерлі. Гэта значыць, што памерлі 1,5% ад выяўленых хворых.

Праўда, можна выказаць здагадку, што аўтар сюжэту не проста ўзяў гэтую лічбу са столі. У Літве, паводле інфармацыі, апублікаванай у СМІ, на мільён жыхароў за 14 дзён памірала, сапраўды, 80 (а цяпер і зусім 120). Але не адсоткаў, а чалавек.

Варта адзначыць, што ў Літве сапраўды няпростая сітуацыя з COVID-19. Яна займае першае месца ў Еўразвязе па захворванні за 14 дзён на 100 тысяч чалавек, і трэцяе месца па смяротнасці ад COVID-19.

У Літве без ковід-пашпартоў нікуды не пускаюць

У іншым сюжэце тэлеканалу «Беларусь-1» гаворка ўжо ішла аб ковід-пашпартах, якія ўвялі ў Літве.

«Прапаноў было шмат, у тым ліку закрыць непрышчэпленых на хатні арышт. У выніку безпашартнікам пакінулі доступ у харчовую краму, прадуктовыя рынкі, аптэкі і салоны оптыкі» – заявілі зноў на «Беларусь-1».

І зноў схлусілі! У Літве, сапраўды, павышаныя патрабаванні ў плане прышчэпак. У рэстаран, напрыклад, без ковід-пашпарту не пусцяць. Але гэта не значыць, што непрышчэпленыя могуць хадзіць толькі за ежай, лекамі і акулярамі. Пералік магчымасцяў безпашпартнікаў значна шырэй.

Без прышчэпкі можна хадзіць у больніцу. Праўда, трэба здаць ПЦР-тэст. Таксама можна наведваць вулічныя кафэ і бары, музеі, бібліятэкі, дзяржаўныя ведамствы. Карыстацца грамадскім транспартам. Дзеці могуць хадзіць у школы і дзіцячыя сады, студэнты могуць наведваць ВНУ. Дарэчы, прыкладна 60% жыхароў Літвы ўжо прышчэпленыя.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Мукавозчык абвінаваціў апазіцыю ў атручванні вады перад выбарамі 2020 года. Як было насамрэч
Антыфэйк / фактчэк

Мукавозчык абвінаваціў апазіцыю ў атручванні вады перад выбарамі 2020 года. Як было насамрэч

Гаворка ідзе пра падзеі чэрвеня 2020 года, калі ў пяці раёнах Менску замест звыклай вады з-пад крана цякла мутная вадкасць з непрыемным пахам і смакам.

09 снежня 2024 Чытаць