Кантэкст: Літва і Польшча рыхтуюць сумесны план эвакуацыі жыхароў краін Балтыі на выпадак буйнага крызісу або ваеннай пагрозы. Пра гэта 25 верасня 2026 года паведаміў кіраўнік Нацыянальнага цэнтру кіравання крызісамі Літвы Вілмантас Віткаўскас. Вывозіць людзей плануюць у Польшчу праз Сувалькі калідор — прыкладна 100-кіламетровы ўчастак польска-літоўскай мяжы, які злучае краіны Балтыі з астатняй тэрыторыяй NATO і Еўразвязу.
27 верасня 2026 года ў выпуску навін «24 гадзіны» на СТБ паведамілі:
«Вільня ўвайшла ў лік еўрапейскіх сталіц з самым хуткім ростам цэн на грамадскі транспарт. Паводле дадзеных новага даследавання, за апошнія тры гады кошт праязных у горадзе вырас больш чым на 10%. За кароткую паездку жыхарам цяпер даводзіцца плаціць еўра замест ранейшых 65 цэнтаў. Гарадскія ўлады апраўдваюць такі крок інфляцыяй і павышэннем падаткаў. Насамрэч жа рост выдаткаў чыноўнікі проста пераклалі на плечы звычайных гараджанаў.
Кароткая паездка ў Вільні сапраўды падаражэла з 65 цэнтаў да аднаго еўра. Гэты тарыф дзейнічае з 1 ліпеня 2025 года. Але падаражэнне само па сабе не робіць Вільню адным з лідараў паводле росту цэн.
Greenpeace параўнаў кошт доўгатэрміновых праязных у 30 еўрапейскіх сталіцах з 2023-га па 2026 год. У Вільні яны падаражэлі прыкладна на 10%. За той жа перыяд доўгатэрміновыя праязныя падаражэлі ў 14 з вывучаных сталіц, у чатырох патаннелі, а ў астатніх цэны не змяніліся. Паводле тэмпаў падаражэння Вільня заняла дзясятае месца сярод гэтых 14 гарадоў. У ліку лідараў былі Нікасія, Амстэрдам, Мадрыд, Браціслава, Берлін і Вена.
То-бок цэны ў Вільні сапраўды выраслі, але прыведзеныя ў даследаванні дадзеныя не даюць падстаў адносіць яе да сталіц з самым хуткім падаражэннем праязных.
Для параўнання: у Менску за тры гады разавы талон і адзіны месячны праязны падаражэлі амаль на 30%.