Антыфэйк / фактчэк

23 мая

БелТА: Аляксандр Лукашэнка паставіў на ногі шклозавод «Нёман». Што не так з гэтай заявай?

Запазычанасці «Нёмана» за газ перыядычна аплачвае бюджэт.

Дзяржава дапамагла шклозаводу «Нёман» выбрацца з даўгоў і стаць на ногі. Пра гэта заявіла інфармагенцтва БелТА ў рубрыцы «Рашэнні першага». Каманда Weekly Top Fake высветліла, ці цвёрда прадпрыемства стаіць на нагах. 

Пра завод, які ляжыць на лапатках, і дапамогу Аляксандра Лукашэнкі «Нёману» БелТА распавяла 15 траўня 2024 года.

«Вялізныя даўгі, а склады перапоўненыя прадукцыяй. У 2005 годзе вядомы ва ўсім свеце шклозавод «Нёман» апынуўся, што называецца, на лапатках. І падняцца самастойна не мог. У гэтым выпуску мы раскажам, якім чынам дзяржава дапамагла прадпрыемству стаць на ногі», — гаворыцца ў сюжэце.

Затым БелТА распавядае пра праведзеную мадэрнізацыю, ільготы і пра тое, як усё гэта дапамагло захаваць калектыў. 

У справаздачы прадпрыемства за 2023 год паказаны 171 млн рублёў непакрытай страты. Сума доўгатэрміновых і кароткатэрміновых даўгоў у шклозавода — 300 млн рублёў. 

Па аўдытарскім заключэнні за 2023 год, паказчыкі фінансавага становішча знаходзяцца за межамі нарматываў — аўдытары сумняюцца, што прадпрыемства зможа бесперапынна працягваць сваю працу. 

Запазычанасці «Нёмана» за газ перыядычна аплачвае бюджэт. Апошні плацёж прайшоў у 2022 годзе. У 2020 годзе прадпрыемства атрымала некаторыя ільготы па падатках і адтэрміноўку па крэдыце да 2044 года. 

Ці ўдалося захаваць калектыў? У 2008 годзе на шклозаводзе працавалі 4 тысячы чалавек, цяпер — 1,2 тысячы. 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі