Антыфэйк / фактчэк

17 красавіка

«Шкварка News» паказала фота нібыта з Дар'яй Навальнай у адкрытай сукенцы. Мы знайшлі арыгінал здымка

«Даша Навальная на фуршэце, учыненым амбасадарам Украіны ў ЗША», — гаворыцца ў подпісе да здымку.

Дата з'яўлення фэйка: 11.04.2024
Дар'я Навальная, дачка Аляксея Навальнага, з'явілася на мерапрыемстве ва ўкраінскай амбасадзе ў ЗША ў адкрытай сукенцы, сцвярджаюць аўтары тэлеграм-каналу «Шкварка News». Каманда Weekly Top Fake высветліла, ці так гэта. 

Фота дзяўчыны ў чорнай сукенцы з глыбокім выразам на спіне, які адкрывае ягадзіцы, тэлеграм-канал «Шкварка News» апублікаваў 11 красавіка 2024 года. 

«Даша Навальная на фуршэце, учыненым амбасадарам Украіны ў ЗША», — гаворыцца ў подпісе да здымку. 

У пошуку па малюнку ў гугле журналісты FTW знайшлі мноства публікацый з гэтай фатаграфіяй у сацсетках. У адных сцвярджаецца, што гэта дачка Навальнага, у іншых — што гэта кіраўнік расейскай «Лігі бяспечнага інтэрнэту» Кацярына Мізуліна. У постах за 2021 год дзяўчыну на фота таксама называлі намесніцай міністра сацыяльнай палітыкі Украіны. У 2018 годзе — упаўнаважанай па правах дзіцяці ў Башкартастане Міланай Скарабагатавай на прыёме ў башкартастанскага губернатара. 

Праз пошук сэрвісу TinEye мы знайшлі фота з гэтай жа дзяўчынай за 2017 год. Спасылка вядзе на фэйсбук нейкай Святланы Глебавай. Гэтага фотаздымку мы не знайшлі, але выявілі іншыя — у такой жа сукенцы і з тымі ж людзьмі ў кадры. На фота бачна, што ў сукенкі сапраўды глыбокі выраз ззаду, але не настолькі, каб адкрыць ягадзіцы, як паказалі ў навінах. 

Мы напісалі дзяўчыне, каб пераканацца, што ў посце выкарыстоўвалі менавіта яе фатаграфію, але на момант публікацыі не атрымалі адказу. Аднак ужо зразумела, што на здымку — дакладна не Дар'я Навальная. 

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі