Антыфэйк / фактчэк

07 лютага

Трамп абвінаваціў улады ЗША ў арганізацыі тэракту 11 верасня? Разбор сюжэту БТ ад каманды Weekly Top Fake

Сюжэт пра перадвыбарчую прамову Дональда Трампа ў штаце Нью-Гэмпшыр 22 студзеня паказалі на тэлеканале «Беларусь 1».

У навінах «Беларусь 1» паведамілі пра сенсацыйную заяву Дональда Трампа. Супрацоўнікі дзяржаўнага тэлеканалу распавялі, што экс-прэзідэнт абвінаваціў улады ЗША ў тэрактах 11 верасня 2001 года.

Сюжэт пра перадвыбарчую прамову Дональда Трампа ў штаце Нью-Гэмпшыр 22 студзеня паказалі на тэлеканале «Беларусь 1» праз тры дні:

«Гучная заява Трампа: тэракты 11 верасня 2001 года арганізаваныя не арабамі-джыхадзістамі, а ўладамі ЗША. Атака на вежы-блізняты Сусветнага гандлёвага цэнтру выкарыстаная, настойвае палітык, каб уцягнуць Амерыку ў цэлы шэраг канфліктаў за мяжой, а таксама падпаліць усю планету.

“Мне чатыры гады затыкалі рот, каб я не паведаміў пра гэта грамадзянам”, — даслоўна заявіў Дональд Трамп», — распавялі ў выпуску навін 25 студзеня.

Выступ, падчас якога экс-прэзідэнт зрабіў такую заяву, у сюжэце не паказалі. Але відэа, дзе Трамп нібыта кажа пра тое, што за атакай 11 верасня 2001 года стаяць ЗША, апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. 

У арыгінале відэа Трамп, які зноў вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта, кажа, што яму лепш удавалася спыніць пранікненне ў ЗША тэрарызму, чым іншым прэзідэнтам да яго і пасля.

«Ведаеце, калі я быў там чатыры гады, я так хацеў гаварыць. У нас не было тэрарызму. У нас не было нападаў. У нас нічога не было. У нас быў "Трампаўскі бан на ўезд". Мы называем яго забаронай на тэрор, праўда? Мы хацелі спыніць тэрарызм, які пранікае ў нашу краіну. Але я не мог гаварыць пра гэта, таму што не хацеў сказаць, а затым на наступны дзень нешта здараецца. Так што я чатыры гады маўчаў на гэтую тэму. Але цяпер я кажу пра гэта ўвесь час. У нас не было нападаў. У нас не было Сусветнага гандлёвага цэнтру. У нас не было нападаў, як вы бачылі, і, вядома ж, як бачыце ў іншых краінах. І дарэчы, цяпер мы зноў уцягнутыя на Блізкім Усходзе. Паглядзіце, што адбываецца», — заявіў Трамп на перадвыбарным мерапрыемстве ў штаце Нью-Гэмпшыр.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Тэйлар Свіфт не падтрымала Трампа і пазбавілася мільёнаў падпісчыкаў? Выкрыццё фэйка ад «Нашай Нівы»
Антыфэйк / фактчэк

Тэйлар Свіфт не падтрымала Трампа і пазбавілася мільёнаў падпісчыкаў? Выкрыццё фэйка ад «Нашай Нівы»

Партнёрскі матэрыял

Журналісты спраўдзілі, колькі насамрэч было падпісчыкаў у Тэйлар Свіфт, з дапамогай сэрвісу для адсочвання трафіку InsTrack.

29 кастрычніка 2024 Чытаць