Антыфэйк / фактчэк

27 сакавіка

Французскі часопіс намаляваў Макрона аскубаным пеўнем, паведаміла БТ. Мы знайшлі сапраўдную вокладку

Эмануэль Макрон ужо другі раз заявіў пра магчымую адпраўку французскіх войскаў ва Украіну.

Французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон зноў заявіў, што не выключае адпраўку войскаў ва Украіну «для процідзеяння расейскім сілам». Пасля гэтага беларускія медыі апублікавалі вокладку нібыта французскага часопісу, дзе палітык намаляваны аскубаным пеўнем. Каманда Weekly Top Fake разабралася, што не так з гэтай ілюстрацыяй.

Эмануэль Макрон ужо другі раз заявіў пра магчымую адпраўку французскіх войскаў ва Украіну 16 сакавіка 2024 года. Гэта выклікала павышаную цікавасць да палітыка з боку беларускіх медыяў. Праз два дні на сайце Белтэлерадыёкампаніі з'явілася нататка з загалоўкам «Французы адкрыта смяюцца са свайго Макрона-Напалеона» і фатаграфіяй вокладкі быццам бы французскага часопісу.

«На французскім канале France 24 весела абмяркоўваюць "доўгачаканую" вокладку часопіса, дзе Макрон намаляваны як аскубаны злы певень», — гаворыцца ў нататцы.

У тэксце ёсць спасылка, якая вядзе ў тэлеграм-канал «Шкварка 2.0», дзе таксама апублікавана фота вокладкі і відэа з тэлеканалу France 24. На ім госці ў студыі нібыта абмяркоўваюць гэты выпуск выдання. 

Журналісты Weekly Top Fake знайшлі арыгінал відэа на сайце тэлеканалу. Там усё супадае. Акрамя вокладкі часопісу. На ёй няма Макрона і певень не аскубаны. Гэта азначае, што навіна на сайце Белтэлерадыёкампаніі і ў канале «Шкварка 2.0» фэйкавая. 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Тэйлар Свіфт не падтрымала Трампа і пазбавілася мільёнаў падпісчыкаў? Выкрыццё фэйка ад «Нашай Нівы»
Антыфэйк / фактчэк

Тэйлар Свіфт не падтрымала Трампа і пазбавілася мільёнаў падпісчыкаў? Выкрыццё фэйка ад «Нашай Нівы»

Партнёрскі матэрыял

Журналісты спраўдзілі, колькі насамрэч было падпісчыкаў у Тэйлар Свіфт, з дапамогай сэрвісу для адсочвання трафіку InsTrack.

29 кастрычніка 2024 Чытаць