Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Расейская студыя пераагучыла фрагмент серыяла «Ранішняе шоу», дзе герой распавядае пра абстрэлы Марыупаля
У серыяле некалькі разоў закранаецца тэма вайны Расеі супраць Украіны. Расейцы дадалі фэйк у адну з серый, у якой гаворка ідзе пра абстрэлы Марыупаля ў пачатку вайны.
Партнёрскі матэрыял
Расейская Студыя Rudub сказіла пераклад рэплік героя амерыканскага серыяла «Ранішняе шоу». На гэта звярнула ўвагу выданне «Медуза». Пра гэта піша «Зеркало».
У серыяле некалькі разоў закранаецца тэма вайны Расеі супраць Украіны. Расейцы дадалі фэйк у адну з серый, у якой гаворка ідзе пра абстрэлы Марыупаля ў пачатку вайны. У ёй фатограф з гэтага горада распавядае пра тое, што адбывалася ў 2022 годзе на вуліцах.
У арыгінальнай агучцы серыяла ёсць фраза «Тhe Russians. It’s not just a bombing. They are shooting civilians in the street». У перакладзе «Рускія не проста бамбяць горад. Яны забіваюць цывільнае насельніцтва». Расейцы замянілі гэтыя словы на «Тут не толькі бамбяць горад. “Азоў" расстрэльвае цывільных на вуліцах».
«Ранішняе шоу» — серыял ад Apple TV+. Ён распавядае пра «ўнутраную кухню» прыдуманай тэлекампаніі UBA. У кожным сезоне кажуць пра актуальныя сусветныя навіны — напрыклад, сцэнарысты закраналі праблему харасмента і руху #MeToo і пандэмію COVID-19, пратэсты Black Lives Matter.
Сэрвіс Apple TV + па-ранейшаму працуе ў РФ, але апошні сезон «Ранішняга шоу» для гледачоў там апынуўся заблакаваны. У кампаніі не ўдакладнялі, ці звязана рашэнне не паказваць новы сезон расейцам з тым, што ў ім асвятляецца вайна.
Вам гэта нічога не будзе каштаваць!1,5% вашых падаткаў у Польшчы падтрымаюць працу БРЦ
Пры падачы падатковай дэкларацыі PIT у Польшчы вы можаце 1,5% ад выплачаных падаткаў накіраваць любой некамерцыйнай арганізацыі. У тым ліку, гэтымі 1,5% вы можаце падтрымаць работу Беларускага расследавальніцкага цэнтру.
Пры афармленні PIT трэба пазначыць рэквізіты БРЦ у раздзеле «1,5% podatku dla OPP». Нашыя дадзеныя для ўнясення ў дэкларацыю: