Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Пад відэа Ціханоўскай боты патрабуюць заплаціць за накрутку праглядаў. Высветлілі, што не так з гэтымі каментарамі
Каманда WTF вывучыла профілі карыстальнікаў, якія іх пакінулі.
Пад навагоднім відэавіншаваннем Святланы Ціханоўскай з'явіліся каментары з патрабаваннем аплаціць паслугі ботафермы, з дапамогай якой нібыта накручвалі прагляды на яе YouTube-канале. Пра гэта паведаміў карэспандэнт RT Канстанцін Прыдыбайла. Каманда Weekly Top Fake высветліла, адкуль узяліся гэтыя паведамленні.
Пост са скрыншотамі каментароў пад відэавіншаваннем Святланы Ціханоўскай на YouTube-канале палітыка карэспандэнт расейскага тэлеканалу RT Канстанцін Прыдыбайла апублікаваў 10 студзеня 2025 года.
«Боты зрынаюць Ціханоўскую на яе ютуб-канале! Падобна да таго, што яе супрацоўнікі, якія адказваюць за каментары і раскрутку відэа, не перавялі грошы ўладальніку ботафермы і той убіў сваім ботам тэкст з патрабаваннем аплаціць паслугі», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Пад відэа з віншаваннем Ціханоўскай сапраўды ёсць каментары, якія паказаў у скрыншотах Прыдыбайла. Каманда WTFвывучыла профілі карыстальнікаў, якія іх пакінулі.
Напрыклад, карыстальнік пад нікам з набору літар і лічбаў напісаў: «Я спыню працу ботафермы, калі не аплаціце паслугі, дамаўляліся ж!!!!!» Канал у яго пусты, няма ні падпісчыкаў, ні відэа, ні якой-кольвек інфармацыі. Стварылі яго 10 студзеня 2025 года, у той дзень, калі Канстанцін Прыдыбайла апублікаваў пост са скрыншотамі.
Яшчэ адзін каментар: «Ботаферма сама сябе не падтрымлівае!!! За ёй стаіць чалавек якога вы нанялі!!!!»
«Я пачну адключаць ботаў, і канал страціць падпісчыкаў, калі аплаты не будзе, папярэджваю!!!» — напісаў яшчэ нехта.
Абодва профілі пустыя, іх стварылі 10 студзеня 2025 года.
Дакладна такая ж сітуацыя і з іншымікарыстальнікамі, якія пакінулі падобныя каментары. Гэта паказвае на тое, што паслугамі ботафермаў карыстаецца зусім не Святлана Ціханоўская.
Вам гэта нічога не будзе каштаваць!1,5% вашых падаткаў у Польшчы падтрымаюць працу БРЦ
Пры падачы падатковай дэкларацыі PIT у Польшчы вы можаце 1,5% ад выплачаных падаткаў накіраваць любой некамерцыйнай арганізацыі. У тым ліку, гэтымі 1,5% вы можаце падтрымаць работу Беларускага расследавальніцкага цэнтру.
Пры афармленні PIT трэба пазначыць рэквізіты БРЦ у раздзеле «1,5% podatku dla OPP». Нашыя дадзеныя для ўнясення ў дэкларацыю: